Здарэнні33

На беларуска-літоўскай мяжы заўважылі веласіпедыста з дзіцячым роварам

Смешным відэа з Newgrodno.by падзяліліся чытачы. Па іх словах, гэта было ў пункце пропуску «Беняконі».

Newgrodno.by

Перад машынай, у якой ёсць рэгістратар, да пункта пропуску пад'язджае веласіпедыст. Зрэшты, пад'язджае — занадта гучнае слова.

Мужчына падкатвае да памежнікаў … дзіцячы ровар, на які не змог бы сесці пры ўсім жаданні. Але, мабыць, яго можна трактаваць, як веласіпедыста, таму ён і перасякае мяжу ў чарзе з легкавушкамі.

Раней гэта быў цалкам дзейны лайфхак. Веласіпедысты ў чарзе на мяжы не стаялі і маглі пад'ехаць проста да шлагбаума, зэканоміўшы некалькі гадзін чакання.

Потым гэтае правіла адмянілі, адправіўшы веласіпедыстаў у агульную чаргу на мяжы. Аднак многія да гэтага часу садзяцца на ровар ці бяруць яго ў рукі, каб не лічыцца пешаходамі.

Зрэшты, магчыма, такім чынам мужчына вырашыў правезці ровар дзіцяці, якое знаходзіцца з іншага боку мяжы.

Каментары3

  • Мх
    28.05.2024
    Спектакль для памежнікаў
  • Язэп
    28.05.2024
    Для недасведчанага вонкавага назіральніка гэта выглядае камічна, але насамрэч гэта сапраўднае дзікунцтва і прыніжэнне. Заўсёды варта памятаць, што дзякуючы менавіта Лукашэнку і праз ягоны саўддзел у пуцінскай мігранцкай вайне супраць ЕЗ беларусам даводзіцца ўжываць падобныя лайфхакі. Калі беларусы абрынуць рэжым Лукашэнкі і зробяць з Расеяй паўнавартасную мяжу - мяжа з ЕЗ непазбежна пачне паступова залагоджвацца.
  • Мерконом
    28.05.2024
    Этой новости семь лет в обед.
    А велосипедистов через Бенякони уже не пускают,
    так что и видосик старый.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць