Спорт11

Свёнтак трэці раз запар выйграла «Ралан Гарос». Адрыў ад Сабаленкі амаль 4000 балаў

Польская тэнісістка выйграла сёння Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе (Ралан Гарос). У фінале яна разбіла італьянку Ясмін Пааліні 6:2, 6:1.

Фота: Thibault Camus / AP

Гульня доўжылася ўсяго адну гадзіну і 5 хвілін.

23-гадовая Свёнтак выйграла «Ралан Гарос» трэці раз запар і чацверты раз у кар'еры. 

Арына Сабаленка выбыла ў 1/4 фіналу і страціла 350 рэйтынгавых балаў. Адрыў Свёнтак ад беларускі складзе з панядзелка 3907 балаў.

Больш за тое, Арыну на трэцяе месца ў панядзелак афіцыйна змесціць амерыканка Коры Гаўф.

У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць Аляксандр Звераў (Германія) — Карлас Алькарас (Іспанія).

Каментары1

  • Ac..
    08.06.2024
    Я пісаў раней наконт палітычных (нецікавых гледачу) відаў спорту, якія заўседы бюджэтыя, і па-за якім catfight ці хобіхорсынгам - ўсе жаночыя (ў сэнсе амаль ўсе жаночыя віды - палітычныя, але ня толькі жаночыя, вядома, скачкі ў вышыню ці мятаньні-штурханьні - і м, і ж - палітычныя і так далей)
    А вось жаночы тэніс? З аднаго боку гледачоў там ўтрая меней ад мужчынскага тэнісу, зь іншага - рэклямныя кантракты з кабетамі зоркамі фірмы падпісваюць ахоча, бюджэтнае фінансаваньне ў прафэсыяналаў калі і ёсьць, то нязначнае на тле зарокаў, чэмпіянат калгасаў (турнір зборных, здаецца, кубак фэдэрацыяў) і калгаспіада - другаякасныя нецікавыя спаборніцтвы.
    І адказ тут ў барацьбе тэнісыстак за роўныя з тэнісыстамі заробкі. Яна палітычная і ня грэбуя нарматыўнымі сродкамі. Пакуль такая барацьба вядзецца і як паспяховей вядзецца - кабечы тэніс хіліцца да палітычнага віду, які выцірае ногі аб гледача. Як несправядлівая барацьба палітычнымі сродкамі за роўныя заробкі спыніцца - жаночы тэніс мае шанец, не, не зраўняцца з мужчынскім (як заробак порнаактора ніколі не дасягне заробкаў порнаакторак), але мець водгук ў глядацкім сэрцы.
    Во як

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць