Эканоміка1515

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах

Апошні пакет санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі моцна закрануў фізічных асоб. Пад забарону на ўвоз у тым ліку для асабістага карыстання трапілі сотні тавараў. Паспрабавалі разабрацца, як гэта адчуюць на сабе звычайныя беларусы.

Прыгранічны бізнэс — усё?

Пералік мытных кодаў тавараў, забароненых да экспарту ў Беларусь з 1 ліпеня 2024 года, займае больш за 30 старонак. У яго трапілі разнастайныя пазіцыі, пачынаючы ад кветак і раслін і заканчваючы гузікамі і падушачкамі для чарніла.

Сярод папулярных тавараў — батарэйкі, мабільныя тэлефоны, маніторы, праектары, мікрафоны, гукавыя ўзмацняльнікі, абагравальнікі, некаторыя віды тканіны, некаторыя аўтамабільныя запчасткі, пакрышкі для аўтобусаў і грузавікоў і шмат іншага.

Першыя, па кім ударылі новыя абмежаванні, — чаўнакі, якія, нягледзячы на складанасці з атрыманнем віз і вялізарныя чэргі, працягвалі займацца прыгранічным бізнэсам.

Чаўнакоў умоўна можна было падзяліць на два тыпы: прафесіяналы, для якіх паездкі ў Польшчу і Літву былі асноўным і нярэдка адзіным заняткам, і аматары, для якіх гэта хутчэй падпрацоўка. Тым не менш, за чатыры паездкі ў Польшчу цягам месяца магла атрымацца нармальная беларуская зарплата, якую, хоць і не зусім легальным чынам, атрымлівалі жыхары прыгранічча.

Пацерпяць не толькі чаўнакі

Але новыя абмежаванні закрануць куды больш шырокія колы людзей, чым можа падавацца на першы погляд.

Цэны на тавары, якія ад нядаўняга часу забаронена везці ў Беларусь, вырастуць. Некаторыя пазіцыі могуць цалкам знікнуць з продажу, і выбар стане больш сціплым. Праз меншую канкурэнцыю на рынку могуць падаражэць аналагі тавараў, попыт на якія ўзрасце праз адсутнасць альтэрнатывы.

Знайсці замену частцы тавараў, якія трапілі пад забарону на экспарт з Еўрасаюза ў Беларусь, не атрымаецца. Пастаўшчыкі санкцыёнкі будуць дастаўляць іх у Беларусь альтэрнатыўнымі шляхамі.

А гэта больш дарагая лагістыка і дадатковыя затраты на пасярэднікаў з фірмамі-пракладкамі. 

Усё гэта адаб'ецца на кошце тавараў.

Паралельна будзе расці залежнасць Беларусі ад Расіі — як фінансавая, так і лагістычная.

Багатыя таксама плачуць

Новы пакет санкцый безагаворачна забараняе экспарт у Беларусь любых аўто коштам большым за 50 тысяч еўра.

Гэта азначае, што перагоншчыкі, якія працавалі ў прэміум-сегменце, больш не змогуць гэтага рабіць. Але, як і ў выпадку з чаўнакамі, пацерпяць ад гэтага не толькі самі перагоншчыкі.

Афіцыйныя дылеры таксама больш не змогуць гандляваць дарагімі машынамі з Еўропы.

Заможным беларусам давядзецца або перасядаць на новых «кітайцаў», або пераплачваць па 5-7 тысяч еўра і дастаўляць падсанкцыйныя машыны праз Турцыю.

Нехта губляе, а нехта знаходзіць

Разам з тым для некаторых санкцыі адкрываюць новыя магчымасці.

Так, напрыклад, карысць ад санкцый паспелі адчуць на сабе беларускія вытворцы адзення. Прычым бенефіты атрымліваюць не толькі буйныя гульцы, як Mark Formelle і ZNWR, але і дробныя fashion-брэнды. Аб гэтым мы пісалі раней. 

Таксама добра маецца беларуска-кітайскі Geely, бо каля 50% продажаў новых аўто ў Беларусі прыходзяцца на «айчынныя аўтамабілі». 

Каментары15

  • user
    12.07.2024
    Санкции скорее показательные и никакой конкретной цели не преследуют. Вводить санкции такого рода гораздо удобнее, чем поставить Украине, например, 100-200 самолётов.
  • Самбо
    12.07.2024
    Жора, Все кто хотел работать и выдавать грошы в ес, уже это делают. А если ты про челноков, то пусть и дальше сидят «мая хата з краю»
  • Кхе
    12.07.2024
    Жора, ты не заметил что война идет? Во вторую мировую Италию союзники тоже не снабжали.

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома4

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома4

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць