Грамадства22

Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае беларусаў за мяжою інфармаваць улады пра важныя змены ў жыцці — шлюб, нараджэнне дзіцяці

Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня падпісаў закон, які абавязвае беларусаў інфармаваць дзяржаўныя органы пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах.

Фота: Karl Tapales / Getty Iimages

Сярод іншага зменамі ўводзіцца патрабаванне «інфармавання грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы пра рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану адносна сябе і сваіх няпоўнагадовых дзяцей у замежных дзяржавах». 

Такім чынам, згодна з Грамадзянскім кодэксам, беларусы за мяжою абавязаны паведамляць уладам пра нараджэнне, заключэнне шлюбу, скасаванне шлюбу, устанаўленне мацярынства і бацькоўства, усынаўленне ці ўдачарэнне, смерць, змену прозвішча і г. д. 

Асноўныя палажэнні закона набываюць моц 1 студзеня 2025 года.

У верасні 2023 года Лукашэнка падпісаў указ №278 «Аб парадку выдачы дакументаў», які сурʼёзна ўскладніў жыццё беларусам, якія жывуць за мяжой. Цяпер беларусы не могуць мяняць пашпарты за мяжой і не могуць да вяртання ў краіну распараджацца сваёй маёмасцю ў Беларусі.

Каментары2

  • І што ты мне зробіш, калі я не паведамлю
    09.07.2024
    Я пагарджаю ўсіх мярзотнікаў, што гвалтуюць Беларусь. І я зраблю ўсё магчымае, каб ваш прыгнёт скончыўся як мага хутчэй. Прымайце свае паперкі, пакуль маеце магчымасць...
  • Язэп
    09.07.2024
    Про однополый брак их тоже уведомлять?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць