Грамадства11

Ад 4000 да 6300 рублёў. Колькі будзе каштаваць навучанне ў ВНУ

Павышэнне кошту навучання ў ВНУ сёлета не плануецца — так учора заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч. Студэнтамі-платнікамі ўжо сталі больш за 16 тысяч абітурыентаў. Onliner.by пацікавіўся, колькі цяпер давядзецца плаціць за вучобу першакурснікам папулярных мінскіх ВНУ.

На сайце БДУ апублікаваныя расцэнкі за навучанне, устаноўленыя летась. Журналісты патэлефанавалі ў прыёмную камісію пад выглядам студэнтаў — там растлумачылі, што ў новым навучальным годзе кошты не зменяцца.

Напрыклад, самая высокая цана заўважаны на некалькіх юрыдычных спецыяльнасцях: «міжнароднае права», «эканамічнае права», «правазнаўства « — 6372 рублі.

Вучоба на мехмаце абыйдзецца студэнтам у 4560 рублёў, на факультэце прыкладной матэматыкі — у 5101 рубель, радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій — у суму ад 4560 да 5101 рубля.

Самыя нізкія выдаткі на вучобу ў гэтым універсітэце будуць у філолагаў і сацыёлагаў — 4016 рублёў.

«Завочка» першакурснікам абыдзецца ў 2178 рублёў.

У БДУІР самая высокая для першакурснікаў аплата складзе 4910 рублёў — такая ўстаноўлена адразу на некалькіх факультэтах: камп'ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічным.

Самы нізкі кошт вучобы ў гэтым універсітэце — 4300 рублёў — на факультэце радыётэхнікі і электронікі. «Завочка» для студэнтаў першага курса ўсіх спецыяльнасцяў абыйдзецца яшчэ танней — 1695 рублёў.

Студэнтам першага курса ў БНТУ сёлета ўстанавілі дзве сумы — 5368,18 і 5033,28 рубля. Да прыкладу, максімальную з іх трэба будзе ўнесці будучым архітэктарам, маркетолагам, лагістам, прамысловым дызайнерам. Меншая з гэтых лічбаў будзе, напрыклад, на машынабудаўнічым і спартыўна-тэхнічным факультэтах.

У БДЭУ, які ў народзе ведаюць як «наргас», сёлета аднолькавыя сумы для ўсіх спецыяльнасцяў. Першакурснікам на дзённым трэба будзе заплаціць за вучобу 3641,40 рубля. На «завочцы» першы курс будзе каштаваць 1299 рублёў.

Новы навучальны год у БДМУ для будучых тэрапеўтаў і хірургаў абыйдзецца ў 4740 рублёў — такі кошт для платнікаў назвалі ў дэканаце лячэбнага факультэта.

Для стаматалагічнага факультэта кошт навучання яшчэ не вызначаны. Там сказалі, што кошт яшчэ будзе мяняцца і стане вядомы да 20-га чысла жніўня.

Каментары1

  • JJ
    09.08.2024
    Гэта за год ці за семестр?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць