Свет11

Ва Украіне ўзброеная групоўка з 2014 года рыхтавалася да акупацыі Адэсы Расіяй. У яе складзе — беларуска

У групоўцы дзейнічалі пяць асноўных падраздзелаў: штурмавая група, снайперская група, разведвальная група, а таксама групы аператыўнага забеспячэння і сувязі, піша «Радыё Свабода».

Фота: Emilio Morenatti / AP

У Адэсе з мая 2024 года расследуюць справу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Украіны, якія тычацца дзяржаўнай здрады, стварэння незаконнай ваенізаванай арганізацыі, незаконнага абыходжання са зброяй і апраўдання расійскай агрэсіі, піша «Радыё Свабода».

Як высветлілі следчыя ў часе дасудовага расследавання, украінскі адвакат, які нарадзіўся ў Севастопалі, стварыў незаконнае ваенізаванае фармаванне, якое рыхтавалася да садзейнічання Узброеным сілам Расіі ў выпадку акупацыі Адэсы.

Следчыя ўжо знайшлі доказы датычнасці да гэтага фармавання 23 грамадзян Украіны, Расіі, Кыргызстана, Беларусі, ЗША і Нямеччыны.

Паводле следства, групоўка пад назвай «ОБП» мела арганізацыйную структуру вайсковага тыпу. У ёй патрабавалі жорсткай дысцыпліны і падпарадкавання аднаму чалавеку. У арганізацыі праводзілі лекцыі, заняткі па фізічнай падрыхтоўцы, стральбе і рукапашным баі. У групоўцы дзейнічалі пяць асноўных падраздзелаў: штурмавая група, снайперская група, разведная група, а таксама групы аператыўнага забеспячэння і сувязі.

Большая частка іншаземных удзельнікаў фармавання нелегальна знаходзіліся ва Украіне. Папярэдне высветлілі, што ў яе склад уваходзілі 16 грамадзян Украіны, трое грамадзян Расіі і па адным грамадзяніне Беларусі, Кыргызстана, ЗША і Нямеччыны. Усе яны мелі свае пазыўныя.

Вядома, што грамадзянін ЗША з'яўляецца ўраджэнцам Сімферопаля.

Як стала вядома Свабодзе, паводле следства, у фарміраванне ўваходзіла грамадзянка Беларусі, якая ў ліпені 2023 года нібыта атрымала ва Украіне дазвол на сталае пражыванне. Яе пазыўны — Волха.

У часе ператрусу па месцы пражывання арганізатара ваенізаванага фармавання знайшлі 64 адзінкі агнястрэльнай зброі і вялікую колькасць боепрыпасаў да яе.

Паводле следства, групоўка пераехала ў Адэсу ў 2014 годзе пасля акупацыі Расіяй Крыма. З таго часу ў яе склад пачалі вербаваць іншых удзельнікаў і рыхтавацца да падрыўной дзейнасці супраць Украіны.

Каментары1

  • Пашпарт
    10.08.2024
    Volha

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць