Грамадства3535

Ці шмат беларусаў хоча збліжэння з Расіяй? Вось што паказала апытанне

У беларусаў таксама спыталі, ці варта збліжацца з Еўропай.

Спявачкі сёстры Груздзевы, убраныя ў Беларусь і Расію. Фота: БелТА

Апублікаваны вынікі новага даследавання Chatham House. Па знешнепалітычнай арыентацыі беларусы традыцыйна падзелены на тры групы.

З іх дзве — прарасійская і пранейтральная — вялікія, а празаходняя — маленькая. Пры гэтым прыхільнікі збліжэння з Расіяй (34%) не складаюць большасці ў беларускім грамадстве, хаця іх у два з паловай разы болей за прыхільнікаў еўраінтэграцыі (13%).

Вялікая колькасць рэспандэнтаў (35%) сказала, што мае складанасць з адказам (што можна патлумачыць як нявызначанасцю, так і фактарам страху).

Маленькая колькасць прыхільнікаў еўраінтэграцыі, як паказала даследаванне, тлумачыцца не толькі напружанымі адносінамі Захаду з рэжымам Лукашэнкі, але і закрытасцю Захаду для простых беларусаў.

Згодна з вынікамі апытання, кожны восьмы рэспандэнт (13%) лічыць верагодным уступленне Беларусі ў ЕС на працягу наступных 15 гадоў. А вось зусім не верыць у гэта ці лічыць малаімаверным кожны другі (51%).

Assessment by Belarusians of the prospects of accession to the EU Оценка белорусами перспектив вступления в ЕС Ацэнка беларусамі перспектыў уступлення ў ЕС

Пры гэтым у людзей няма кансэнсусу адносна перашкод на шляху Беларусі ў ЕС. Амаль аднолькавая колькасць апытаных сказала, што гэтаму перашкаджае ўрад Расіі, не хоча ўрад Беларусі ці не хочуць самі краіны ЕС.

***

Апытанне Chatham House праходзіла з 28 чэрвеня па 3 ліпеня 2024 года. Удзел у ім прынялі 827 рэспандэнтаў. Аўтары адзначаюць, што вынікі абмежаваны гарадскім насельніцтвам і карыстальнікамі інтэрнэт. Гэта — а таксама фактар страху — магло крыху сказіць карціну.

Каментары35

  • Лявон
    03.09.2024
    Адправіць тых 34% “на дапамогу” Расеі, пад Курск, напрыклад
  • Андрусь
    03.09.2024
    Тут яшчэ трэба ўлічваць, што Chatham House выкінуў з супольнасці беларусаў тых, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі і апытвае толькі тых, хто ўнутры краіны. А сярод вымушаных палітычных, ды і эканамічных, эмігрантаў ці не 100% прыхільнікаў еўрапейскага шляху Беларусі. І яны таксама беларусы.
    Таму тут некарэктны загаловак. Ідзецца не пра беларусаў, як нацыю, а толькі пра жыхароў Беларусі, як частку гэтай нацыі.
  • Ганьба
    03.09.2024
    Дык і сапраўды выгодней збліжацца з Расеяй на тле закрыцця заходніх рынкаў. Маралі тут ніякай няма, дык і Захад з імі гандлюе. Незалежнай нацыяй народзец быць не хоча - і гэта не кепска, і не добра - гэта проста рэальнасць. Большасць радая быць сатэлітам, кляпаць ракеты маскалям і раз-пораз ездзіць у Еўропку адпачыць ці павучыцца. 20 іх не змяніў, і вайна не зменіць.
    Не тое каб шанцаў не было, але яны зыходзяць не ад народа - толькі апантаная група рашучых людзей зможа ўзяць і ўтрымаць уладу.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць