Афіша11

Прэзентацыя кнігі памяці Генадзя Кісялёва — «Ў», 19 лютага

КнігарняЎгалерэі, творчая прастора bY‑books 19 лютага а 19 гадзіне запрашаюць на прэзентацыю зборніка «…Пачуць, як лёсу валяцца муры»

У назву выдання вынесены радок з верша Уладзіміра Караткевіча, прысвечанага Генадзю Кісялёву, і гэты зборнік — даніна памяці выдатнага даследчыка беларускай гісторыі і літаратуры. Ён вяртаў з забыцця імёны, падзеі і тэксты, і многія яго кнігі, прысвечаныя паўстанню 1863—64 гг. і лёсам яго ўдзельнікаў, вызначэнню аўтарства славутых паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», разгадцы шматлікіх іншых таямніц нашай мінуўшчыны, можна назваць сапраўды культавымі.

Зборнік, які выйшаў у выдавецтве «Лімарыус», складаецца з дзвюх частак.

У першую ўвайшлі раней не публікаваныя матэрыялы з архіва Генадзя Кісялёва, яго бібліяграфія, а таксама ўспаміны пра даследчыка яго блізкіх і сяброў, калег: навукоўцаў, літаратараў, архівістаў.

Другі раздзел зборніка складаецца з матэрыялаў, падрыхтаваных навукоўцамі, якія, гэтаксама як і Генадзь Кісялёў, даследуюць неабсяжны мацярык беларускай гісторыі і літаратуры XIX ст. Тут змешчаны артыкулы на надзвычай актуальныя зараз тэмы (напрыклад, з нагоды дыскусіі вакол аўтарства «Пінскай шляхты» ці спробаў дыскрэдытацыі вобраза Кастуся Каліноўскага), а таксама ўпершыню апублікаваны шэраг каштоўных архіўных матэрыялаў.

Сярод аўтараў зборніка — Ірына Багдановіч, Ганна Кісліцына, Адам Мальдзіс, Міхась Тычына, Уладзімір Мархель, Мікола Хаўстовіч, Ігар Запрудскі, Аляксандр Фядута, Язэп Янушкевіч, Алесь Смалянчук, Вячаслаў Шалькевіч, Уладзімір Кароткі, Арсень Ліс, Уладзімір Конан, Аляксей Каўка, Віталь Скалабан, Генрых Далідовіч і іншыя.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр.Незалежнасці, 37А

Кантакт: 17 290 63 06, [email protected]

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць