Грамадства77

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?

Падчас «Дажынак-2024» у Валожыне Лукашэнка ўзнагародзіў найлепшых аграрыяў Мінскай вобласці. Адзін з іх вылучаўся з агульнай масы — цемнаскуры сур’ёзны мужчына ў гарнітуры. Ім аказаўся маліец Шака Кейта — галоўны заатэхнік ААТ «Нястанавічы-Агра». Расказваем пра яго.

Лукашэнка ўручае ліст падзякі галоўнаму заатэхніку ААТ «Нястанавічы-Агра». Фота: belta.by

Марыў стаць доктарам, але паступіў у сельгасакадэмію

Шака Кейта пераехаў у Беларусь з Малі 36 гадоў таму: ён быў адным з найлепшых вучняў у класе, адным з ліку тых, каго за добрыя вынікі ў навучанні адправілі атрымліваць вышэйшую адукацыю ў СССР. Сын Шакі расказваў, што бацька марыў стаць доктарам, але паступіў у выніку ў сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках на заатэхнічны факультэт. Па атрыманні дыплома выпускнік акадэміі паехаў назад на радзіму ў Сегу, але не знайшоў там працы, таму праз год вярнуўся ў Беларусь.

Шака Кейта. Фота з фэйсбука.

У Горках Шака пазнаёміўся з будучай жонкай, якая таксама вучылася ў тамтэйшай акадэміі на бухгалтарку. У пары нарадзілася двое дзяцей: старэйшы сын Расім стаў інжынерам-праграмістам і цяпер жыве ў Грузіі. Дачка ж Фаціма скончыла Інстытут бізнэсу БДУ і пасля, па інфармацыі Belpol, пайшла працаваць на Кілімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод, а ўжо пазней паступіла ў магістратуру ў Іспаніі.

Усяго ў малійца трое дзяцей.

Ад дояра да кіраўніка

Сям’я некаторы час час пражыла ў вёсцы Цёмны лес, дзе Шака працаваў даяром. Стасункі з жонкай далі расколіну, і пара развялася. Жанчына разам з дзецьмі пераехала жыць у сталіцу, Шака ж, адпрацаваўшы загадчыкам фермы на Дрыбіншчыне, хутка быў запрошаны ў Лагойскі раён, дзе, акурат, шукалі заатэхніка.

«У 2000‑м газета з матэрыялам пра мяне трапіла ў рукі кіраўніку гаспадаркі. Ён і паклікаў да сябе. Я прыехаў, паглядзеў жытло — спадабалася, гэтак і застаўся», — тлумачыў журналістам Шака сваю матывацыю пераезду ў Лагойскі раён.

Там за 24 гады працы ён даслужыўся не толькі да пасады галоўнага заатэхніка, але і сустрэў новае каханне — мясцовую птушніцу Марыну. Менавіта яна, дарэчы, у свой час падказала начальству запрасіць Шаку да іх у гаспадарку. Праўда, узаконіць стасункі яны не змаглі: спадар Кейта дагэтуль не мае беларускага грамадзянства, і ў ЗАГСе яго не распісваюць з Марынай без арыгіналу дакумента з пацверджаннем, што ён не жанаты на радзіме.

Шака і яго цяперашняя спадарожніца Марына. Скрыншот з відэа pln.by

Адмаўляцца ад свайго грамадзянства ў імя атрымання беларускага Шака не хоча, а ехаць на радзіму няма калі: агулам у яго ўладаннях — статак на 3300 галоў, рэалізацыя амаль 25 тон малака за суткі і каля 60 падначаленых. З такімі аб'ёмамі працоўны дзень прыходзіцца пачынаць а пятай раніцы.

«Фёдаравіч» для сваіх

Калектыў для простасці называе мужчыну Фёдаравічам, хаця сапраўднае імя яго бацькі — Дэмба.

«У нас проста няма імёнаў па бацьку, а людзям было нязручна клікаць мяне толькі «Шака», так адзін з кіраўнікоў падзяліўся сваім [імём па бацьку]. А мне і падабаецца, за столькі гадоў яно стала родным», — патлумачыў мужчына, як стаў Фёдаравічам.

Па водгуках, ён даўно напрацаваў сабе жалезны аўтарытэт. І з такой павагай мог бы стаць старшынёй калгаса (тым больш, у яго біяграфіі быў досвед выканання абавязкаў на гэтай пазіцыі), але гэта таксама ўпіраецца ў абмежаваныя магчымасці для замежнікаў без грамадзянства.

Абласныя «Дажынкі-2024». Фота: belta.by

Да больш халоднага клімату мужчына за гады жыцця ў Беларусі прызвычаіўся, а вось бульба кароннай стравай на яго стале так і не стала. Маліец распавёў журналістам, што дагэтуль аддае перавагу рысу: менавіта за яго наяўнасць ён вельмі любіць галубцы.

З рук Лукашэнкі Шака Кейта атрымаў спецыяльны ліст з падзякай, пры гэтым карэспандэнты БелТА чамусьці запыталі ў яго пасля цырымоніі, ці атрымаў ён у падарунак Geely, на што той адказаў: «Усё наперадзе».

 

Апытанка

Каментары7

  • Беня
    22.10.2024
    Беларуские коровы такие привлекательные...
  • бабруйчанін
    22.10.2024
    Моцны годны чалавек 30год у с/гаспадарке у рБ
  • Гы
    22.10.2024
    Ну калі Хведзькаў сын, то значыць наш, тутэйшы)

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы41

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць