Здарэнні22

Магілёўцу ў абменніку памылкова выдалі лішнія грошы — ён зрабіў выгляд, што так і трэба

Гісторыя адбылася з 54-гадовым жыхаром Магілёва, які да гэтага ніколі не трапляў у поле зроку міліцыі.

Мужчына прыйшоў у абменнік, каб купіць 400 даляраў. Касірка абменніка правяла аперацыю, але памылілася ў колькасці купюр, выдаўшы суму ў два разы большую, чым павінна была.

Кліент не мог не заўважыць такі «бонус», але вырашыў зрабіць выгляд, што ўсё ў парадку: склаў грошы ў сумку і пайшоў, паведамляе «Магілёў. Анлайн».

Знайсці мужчыну, які прысвоіў лішнія грошы, не склала цяжкасці. На магілёўца завялі крымінальную справу.

Мужчына да апошняга настойваў на сваім, сцвярджаючы, што проста не заўважыў лішнія грошы, але доказы былі не на яго карысць.

У выніку яго судзілі і прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу 3600 рублёў.

Каментары2

  • Тэкля
    30.11.2024
    Хто працуе ў абменніках? Такія памылкі здараюцца не рэдка
  • А можа ня трэба так?
    01.12.2024
    Не разумею, за што тут крымінальная справа? А калі табе ў краме рэшту палічаць на карысць крамы таксама крымінальную справу супраць прадаўца адкрываюць?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць