Свет11

У працы ChatGPT адбыўся буйны збой ужо другі раз за месяц

На працягу снежня сэрвісы OpenAI, уключаючы ChatGPT, Sora і API для распрацоўшчыкаў, сутыкнуліся з некалькімі сур'ёзнымі збоямі. Акрамя таго, карыстальнікі паведамлялі пра збоі ў працы розных сэрвісаў Microsoft, уключаючы Xbox Live, Microsoft 365, Teams і Outlook, піша Devby.io.

Апошні збой адбыўся 26 снежня. Збоі ў працы ChatGPT і Sora выклікалі значныя праблемы для карыстальнікаў. Паведамлялася пра больш чым 50000 збояў на Downdetector.com пасля рэзкага росту паведамленняў каля 13:30 EST.

Некаторыя карыстальнікі не маглі загрузіць гісторыю сваіх чатаў. Шматлікія кампаніі, якія выкаырыстоўваюць API OpenAI для сваіх праектаў, таксама пацярпелі ад збояў.

Кампанія пацвердзіла наяўнасць тэхнічнай няспраўнасці, якая паўплывала на прадукцыйнасць дадаткаў. Прычынай была праблема аднаго з правайдараў.

Іншы буйны збой адбыўся ў снежні раней, ён доўжыўся каля шасці гадзін. У верасні таксама былі зарэгістраваныя раптоўныя збоі ў працы ChatGPT, якія ў асноўным закранулі карыстальнікаў у ЗША.

Раней у гэтым месяцы гендырэктар OpenAI Сэм Альтман паведаміў, што ў ChatGPT больш за 300 мільёнаў штотыднёвых карыстальнікаў, якія адпраўляюць больш за мільярд паведамленняў у дзень. OpenAI ацэньваецца ў $157 мільярдаў пасля раўнда фінансавання ў $6,6 мільярда ў кастрычніку.

Каментары1

  • AI - адстой
    27.12.2024
    Такая дарагая кампанія, а так нестабільна ўсё працуе. Дый ці стаў свет лепшым з прыходам ШІ? Што ўвогуле кардынальна змянілася? Нічога.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

ЗША будуць купляць дроны ва Украіны — якую прапаганда называла дэіндустрыялізаванай і «краінай 404»9

На Беларусь насоўваецца цыклон «Бернадэт»3

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць