Улада22

Сёлета ва Узброеных сілах з’явяцца першыя жанчыны‑палкоўнікі

Першыя жанчыны‑палкоўнікі могуць з’явіцца ва Узброеных сілах Беларусі сёлета,

паведаміў начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Паводле яго слоў,

усе яны будуць прадстаўляць ваенна‑медыцынскую сферу.

Пакуль жа службу ў беларускай арміі ў званнях «маёр» і «падпалкоўнік» праходзяць адпаведна 55 і 34 жанчыны. У званнях малодшых афіцэраў служаць 300 жанчын. Сярэдні ўзрост жанчын‑афіцэраў складае 29 гадоў.

Пераважная большасць афіцэраў‑жанчын праходзяць службу на пасадах ваенных урачоў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў ваенных камісарыятах. У студзені 2010 года загадам міністра абароны Пералік ваенна‑ўліковых спецыяльнасцяў афіцэрскага складу Узброеных сіл, на якіх могуць праходзіць ваенную службу грамадзяне жаночага полу, значна пашыраны. Ён прадугледжвае магчымасць праходжання жанчынамі вайсковай службы на пасадах каманднага, інжынернага, тэхнічнага, ваенна‑гуманітарнага, ідэалагічнага, педагагічнага і медыцынскага профіляў.

Усяго ў беларускай арміі па стане на 1 лютага 2010 года служаць каля 4.360 жанчын, 2.830 з іх праходзяць службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў, каля 1.140 з’яўляюцца прапаршчыкамі.

З 2002 года ажыццяўляецца набор дзяўчын на факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі. Сёння ў галоўнай ваеннай ВНУ краіны вучацца 13 дзяўчын, пяць — на ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 2010 годзе тры выпускніцы факультэта сувязі і АСК Ваеннай акадэміі, а таксама дзве выпускніцы ваеннага факультэта БДУ надзенуць афіцэрскія пагоны. А ў 2011 годзе сярод выпускнікоў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі ўпершыню будзе дзяўчына — ваенны пілот.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць