Свет11

У Лас-Вегасе каля вежы Трампа выбухнула Tesla Cybertruck

Адзін чалавек загінуў.

Пылаючая Tesla Cybertruck. Скрыншот відэа з сацсеткі X

Каля вежы Дональда Трампа ў Лас-Вегасе, штат Невада (ЗША), узарвалася аўто Tesla Cybertruck.

Відавочцы паведамілі, што чулі «магутны выбух», піша The Mirror.

На відэа, знятых мясцовымі жыхарамі непадалёк ад 64-павярховага комплексу, паведамляецца, што паліцыя і пажарныя спяшаюцца на месца здарэння. На кадрах бачна, як побач з раскошным комплексам падымаецца ў паветра дым.

Пазней на відэа было відаць, як ля дзвярэй гатэля загарэўся кібертрак Tesla, а затым спрацавала пажарная сігналізацыя.

Невядома, што стала прычынай пажару і як атрымалася, што аўтамабіль апынуўся прыпаркаваным каля гатэля.

Дапоўнена. Паводле папярэдняй версіі, у машыне было шмат феерверкаў. Адзін чалавек загінуў, іншы атрымаў вялікія апёкі.

Каментары1

  • бабруйчанін
    01.01.2025
    Выбух "тэсла" каля " Трамп" гэта знак ..
    Як пацук скінуты на прыступкі

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць