Свет33

Зяленскі апублікаваў інфармацыю пра сустрэчу з Кітам Келагам

Пасля сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са спецпрадстаўніком ЗША па Украіне Кітам Келагам адмянілі запланаваны напачатку выхад да прэсы. Пасля, аднак, Зяленскі расказаў сам, пра што ішла гаворка падчас гэтай сустрэчы.

Фота: Maxym Marusenko/NurPhoto via Getty Images

«Сустрэча з генералам Келагам. Добрая размова, шмат дэталяў. Удзячны Злучаным Штатам за ўсю аказаную дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа.

Гэта важна для нас і для ўсяго свабоднага свету, каб сіла ЗША адчувалася. Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на полі бою і тое, як вярнуць усіх нашых палонных, а таксама дзейсныя гарантыі бяспекі.

Украіна з самай першай секунды гэтай вайны імкнецца да міру, і мы можам і павінны зрабіць мір надзейным і трывалым, каб Расія больш ніколі не змагла вярнуцца з вайной. Украіна гатовая да моцнага, сапраўды карыснага пагаднення з прэзідэнтам Злучаных Штатаў аб інвестыцыях і бяспецы. Мы прапанавалі самы хуткі і найбольш канструктыўны шлях дасягнення выніку. Наша каманда гатовая працаваць 24/7.

Поспех аб'ядноўвае. Усім у свеце патрэбны поспех у адносінах са Злучанымі Штатамі.

Дзякую генералу Келагу за супольную працу дзеля дасягнення важных вынікаў», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Каментары3

  • Acab
    20.02.2025
    Такі сьмешны хаўрус таталітарнага дыктатара з камуністам, які забараніў прыгонным нават нажы, але паўнавартым таталітарыстам адно марыць зрабіцца
  • Acab
    20.02.2025
    Яшчэ Акабчыку Маленькаму падабаецца згуртаваньне бюджэтнікаў і адарваных ад цыцкі юс аіднікаў вакол старшыні ЦК (з размовамі пра сувэрэнную дэмакратыю і недапушчальнасьць зьнешніх ўплываў на апошнюю), і як "незалежныя" смі завуць згуртаваных ўкраінскім грамадзтвам
    зрэшты, ў найбліжэйшым часе гэтую барацьбу за права (на справе прывілей) стрыгчы ў акоп ўкраінскага прыгоннага змые ў нябыт, як выплюкала оды пра прыўкраснасьць Камілі Рагатухі
  • Инсайд
    20.02.2025
    Во время совместной поездки на фронт вместе с Зеленским, Кит Келлог, внезапно, выпрыгнул из машины на полном ходу. После этого, он побежал по минному полю в направлении русских войск. На бегу, он кричал по-русски следующие фразы:

    - Товарищи! Не стреляйте! Я свой! Свой! Слава россии!

    Зеленский заявил, что его удивили две вещи. То насколько Генерал быстро бегает в его возрасте и его превосходный уровень владения русским языком. Песков отказался давать комментарии.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць