Афіша11

Гуслі — сродак для размовы з памерлымі?

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пройдзе выстава, дзе будуць прэзентаваныя 15 экспанатаў.

У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5) пройдзе выстава, дзе будуць прэзентаваныя 15 экспанатаў. Усе яны — розныя варыяцыі на тэму загадкавага старадаўняга інструмента — гусляў.

1…Акалічны народ гуcлі знаў гусляра

1998 — год адраджэння гуслярства ў Беларусі.

Вядома і імя вырабніка першых сучасных гусляў. Гэта Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту «Стары Ольса»
. Зміцер прыехаў да латыскага майстра, вядомага вытворцы інструментаў Донатса Вуцінса ў Латвію на стажыроўку. Як сапраўдны майстар, Донатс спярша дапускаў беларускага стажора адно працаваць у гародчыку і глядзець гаспадарку, і толькі па каторым часе Зміцер быў дапушчаны да святае святых — музычнай майстэрні. Гэтак на Беларусь трапіла страчаная тэхналогія і была адноўленая музычная традыцыя. Цяпер гуслі — неад'емная канцэртная частка этна-гуртоў «Стары Ольса», «Келіх Кола» , «Пераплуты» і «Ветах», а іх вырабленнем заняты з дзясятак майстроў.

2. …Гуслі строіць свае, струны звонка звіняць

Гуслі — шматструнны народны музычны інструмент, шырока ўжываны па ўсім балтыйскім рэгіёне: скандынаўскія краіны, краіны Прыбалтыкі, паўночна-заходняя Расія, паўночная Польшча і г.д. з XI стагоддзя па сярэдзіну XX стагоддзя. На гуслях калісьці даўно гралі таксама і продкі сучасных беларусаў, збольшага на поўначы, у рэгіёнах, якія прымыкаюць да Латгаліі. Пры даследаванні беларускай этнаграфіі напрыканцы XIX стагоддзя этнографы крануліся толькі прывіда традыцыі, які знік у стагоддзях… Тым не менш,

у Расійскім музеі музыкі ў Шарамецьеўскім палацы Пецярбурга існуе як мінімум два інструменты, што пазначаныя як беларускія і беларуска-латышскія гуслі
з калекцый беларускага фалькларыста Еўдакіма Раманава (у беларускіх музеях падобных экспанатаў папросту няма).

3. …На каленях ляглі гуслі-баі

Навукоўцы ставяць па сумнеў сюжэт карціны Васняцова «Гусляры», дзе старарускае трыо музыкуе ў палацы, а таксама сюжэт купалаўскай паэмы «Курган», дзе гусляр грае для сярэднявечнага князя і ягонай світы.

«Бракуе гістарычных і археалагічных доказаў, што ў Сярэднявеччы сапраўды існавалі вандроўныя старцы-музыкі, якія, завітваючы ў вёскі і палацы з гуслямі, спявалі розныя напевы і быліны, — кажа гусляр гурту «Стары Ольса», а таксама даследчык гуслярства Алесь Чумакоў. — Гэта інструмент меў у тыя часы хутчэй не музычныя, а сакральныя функцыі, і быў прызначаны для асабістага ўжытку».

Першы доказ сакральнасці гусляў— гэта шумавы струнны інструмент, дзе гук вельмі аднастайны і змяшаны, пры дапамозе якога цяжка акампанаваць спевам або выконваць нешта музычна акрэсленае. Другі доказ гуслі рабіліся з сакральных, але непрыдатных для музыкавання дрэваў: ліпы і дуба.

Латвійскія даследчыкі старажытнага побыту нават высунулі гіпотэзу, што праз ігру на гуслях нашыя продкі спрабавалі кантактаваць са сваімі памерлымі. Пасля смерці кагосці блізкага, чалавек высякаў гуслі і, граючы, прыслухоўваўся да пошуму струнаў у надзеі пачуць галасы продка.

Такім парадкам, 19 сакавіка. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5). 17-00. Урачыстае адкрыццё выставы «Гуслі». На адкрыцці можна будзе пачуць пра гэты інструмент, пачуць, як гучаць сучасныя гуслі і вядома паглядзець старыя экспанаты: латышскія кокле, літоўскія канклес, а таксама гуслі беларускіх майстроў, выкананыя ў розных традыцыях.

Чытаць яшчэ пра гуслі на адмысловым сайце Алеся Чумакова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы41

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць