Меркаванні2222

4,972% — вось чаму гэта самая важная лічба нямецкіх выбараў

«Саюз Сары Вагенкнехт» — у пралёце, гэта адкрые некалькі важных магчымасцей для будучага ўрада. 

Сара Вагенкнехт, 29 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

«Саюз Сары Вагенкнехт» набірае 4,972% і такі не перасякае пяціпрацэнтны бар'ер. Для трапляння ў Бундэстаг гэтай партыі не хапіла каля 13 000 галасоў.

Гэты факт можа быць вельмі важным для будучыні Еўропы — і Беларусі.

Не толькі таму, што міма бундэстага праляцела самая прарасійская партыя. Але і з практычных прычын.

Па-першае, у новым Бундэстагу канстытуцыйная большасць будзе ў партый, якія выступаюць за змену канстытуцыі ў пункце, які дазволіць павысіць планку дзяржзапазычанасці. А гэта крытычна важна зараз, каб спыніць Расію. Бо іншага спосабу прафінансаваць рост выдаткаў на абарону няма. Калі б «Альтэрнатыва для Германіі» і Блок Сары Вагенкнехт набралі больш галасоў, самаабарона Еўропы была б пад пагрозай.

Па-другое, калі б Сара прайшла ў парламент, для стварэння ўрада патрэбныя былі б тры партыі, а не дзве. А гэта зацягнула б працэс, і рэалізацыя абаронных інвестыцый пачалася б пазней.

І па-трэцяе, кааліцыя хадэкаў і сацдэмаў можа замахнуцца на вельмі важны крок для энергетыкі: адмяніць рашэнне аб закрыцці атамных станцый. Менавіта пасля закрыцця АЭС Нямеччына зрабілася залежнай ад расійскага газу. Калі іх адкрыць, патрэба Еўропы ў газе знізіцца істотна, і Масква не зможа шантажаваць рэсурсамі.

Так часам малая кропля робіцца крытычна важнай. 

Калі Еўропа, як ставіць задачай Мерц, стане незалежнай ад ЗША ў плане абароны, яна стане мацнейшай. Гэта ў інтарэсах Беларусі.

Каментары22

  • Беларуска
    24.02.2025
    Дзякуй Трампу. Каб не яго "дзеянні" і рыторыка на працягу апошняга месяца, вынік быў бы дакладна іншы. І гэтыя 13 тысяч, магчыма б прагаласавалі на карысць Расеюшкі.
  • Думка шчырага беларуса.
    24.02.2025
    Вот дурніца, не магла занясьці каму сьледуе, каб падцягнулі.
  • бабруйчанін
    24.02.2025
    Менавіта 2х партыйная кааліцыя Учора каментавал пралет саюза Сары і т.зв. св дэмакратаў дае магчымасць стварыць кааліцыю 2х .
    Аб саюе зразумела усім Сыход свдэма міністра ад Шольца выклікал крызіс.Усю гісторыю свдэмы то да " СД" то да ХДС/ХСС прымушалі з сабой лічыцца " прыліпалы" ад палітыкі .

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць