Свет3030

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады

Што магло перадухіліць пачатак поўнамаштабнага ўварвання і што можа зрабіць будучае мірнае пагадненне з Украінай больш трывалым, распавёў «Коммерсант» паводле нібыта атрыманых інсайдаў з закрытай сустрэчы Пуціна. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на закрытай частцы з'езда РСПП (Расійскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў) 18 сакавіка нібыта сказаў, што прызнанне Крыма ў складзе РФ, а таксама аўтаноміі Луганскай і Данецкай рэспублік магло прадухіліць пачатак вайны. Спецыяльны карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў сцвярджае, што яму пра гэта распавялі ўдзельнікі сустрэчы.

Цяпер на перамовах па ўкраінскім урэгуляванні, паводле той жа крыніцы, гаворка ідзе пра тое, што тэрыторыі, акупаваныя расіянамі, застануцца Расіі.

Таксама Масква можа запатрабаваць прызнаць расійскімі Крым, Севастопаль, ЛНР, ДНР, Херсонскую і Запарожскую вобласці.

І вось калі гэта адбудзецца «ў найбліжэйшы час», то Расія не стане прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія тэрыторыі, перадае «Коммерсант», імаверна, арганізаваны зліў слоў Пуціна.

Каментары30

  • путлер ілжэц і злачынец
    19.03.2025
    Сказаў той самы хто ў 2008 кляўся што ў Масковіі няма тэратэрыяльных пытанняў да Украіны, што Крым — гэта Украіна; хто падпісваў ўласнымі крывавымі рукамі міжнародныя дамовы з Украінай аб межах, дзе Крым, Луганск, Данецк, Запарожжа, Херсон і гд, прызнаваліся тэрыторыяй Украіны.
    Ў 2014 кляўся што расейскіх войскаў ва украінскім Крыму няма.
    Ў тым жа 2014 і далей кляўся што вам Украіне няма расейскіх войскаў, што на бамбасе ваююць шахіары, а расейскую зброю і Букі можна купіць ў ваенторгу.
    Той самы хто яшчэ 20 лютага 2014 даў загад аб акупацыі Крыму. Пры гэтым рыхтаваўся да акупацыі Крыму як меньш з 2008 году.
    Той самы крывадушнік і ілжэц які адмаўляе Украіну як краіну, а украінцаў як народ. І той самы хто марыць аб поўнай ліквідацыі суверэнітэту ўсіх краін якія калі небудзь па няшчасці знаходзіліся ў складзе клятай расейскай імперыі і клятага радзянскага хаўрусу.
  • Х
    19.03.2025
    Славы і абяцанкі хлуса, крывадушніка, міжнароднага злачынцы і маньяка.
  • не такі, як ёсць
    19.03.2025
    Адзін трапны стрэл вырашыў бы шмат праблем

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей11

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей11

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць