Грамадства22

Як Бондарава дапамагла сабраць грошы палітвязням. Стрыжак распавёў пра наступствы першакрасавіцкага жарту «Нашай Нівы»

1 красавіка «Наша Ніва» апублікавала жарт пра эвакуацыю з Беларусі Вольгі Бондаравай. Кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак пагадзіўся нам падыграць. Цяпер ён распавёў «Еўрарадыё» пра вынікі гэтага. 

Фота згенераванае штучным інтэлектам

«У гэты дзень у нас была рэкордная наведвальнасць сайта. І мы сабралі больш за 3500 еўра для людзей, якім патрэбная дапамога», — кажа Стрыжак.

Ён дадае, што сёння не так проста збіраць данаты, і трэба шукаць магчымасць выклікаць эмоцыі, каб чалавек адгукнуўся на просьбу пра дапамогу. 

«Плач Яраслаўны, што «данаты не збіраюцца, збор не закрываецца», не цікавы нікому абсалютна. І таму такія вось спосабы прыцягнення ўвагі я лічу даступнымі і магчымымі. Ясна, што яны будуць выклікаць абурэнне, бурныя эмоцыі, але данат — гэта заўсёды эмоцыя. І менавіта таму мы выкарысталі гэты метад. І дзякуючы гэтаму закрылі некалькі збораў, якія іншым спосабам наўрад ці закрыліся», — кажа ён. 

Таксама, паводле слоў Стрыжака, у гэтым годзе «Байсол» ужо эвакуіраваў 29 чалавек. І працягвае гэту працу. 

У сакавіку стала вядома, што Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак. Жанчына з 2020 года актыўна змагаецца з усім, што падаецца ёй пагрозай для «рускага свету» і «традыцыйных каштоўнасцяў». Пры гэтым яна часта блытае берагі, накідваючыся з абвінавачваннямі на высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і нават на членаў сямейнага клана самога Лукашэнкі.

Каментары2

  • Бондарева
    09.04.2025
    Кто молодец? Я молодец!))
  • Россотруднічество
    09.04.2025
    Данацілі і працягнем данаціць Байсол!

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць