Грамадства2020

Сястра Ганны Сялук: Амерыка і «Еўрабачанне» нам не патрэбныя, ёсць рынак Расіі і Казахстана

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова (яна ж сястра нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) расказала, як бачыць беларускую музычную індустрыю.

Таццяна Кулакова Tatiana Kulakova Татьяна Кулакова
Таццяна Кулакова. Скрын відэа: ont_by / YouTube

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова — родная сястра Ганны Лукашэнкі, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук. Па інфармацыі «Бюро», гэты прадзюсарскі цэнтр належыць Палацу Рэспублікі Упраўлення справамі Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). АНСЛ нагадвае скарочаныя ініцыялы Ганны Сяргееўны Лукашэнкі (толькі па-руску). Але сама яна супрацоўніцай у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта не атрымлівае.

У эфіры АНТ Кулакова расказала, як узнікла ідэя стварыць прадзюсарскі цэнтр. Па яе словах, усё пачалося пасля 2020 года, калі яна і іншыя калегі неафіцыйна дапамагалі беларускім артыстам з раскруткай, арганізацыяй канцэртаў, але праца стала сур’ёзнай, і прыйшлося аформіць гэта як бізнэс:

«Проста ў нас атрымалася так, што пасля 2020 года многім нашым артыстам давалі нейкія кансультацыі па прасоўванні, па нейкіх кроках у раскрутцы, дапамагалі ў арганізацыі канцэртнай дзейнасці, дапамагалі ў арганізацыі падбору рэпертуару, наладжванні ўзаемаадносін з прэсай. І гэта неяк усё адно за адным, і атрымалася, што ты не можаш сказаць «я дырэктар артыста». Ну хто ты такі? То-бок, няма нейкай юрыдычнай падаплёкі. І таму была створана музычная медыякампанія».

Кулакова запэўнівае, што цяпер музычная індустрыя Беларусі «на ўздыме, у якім яна не была на працягу многіх гадоў».

Па яе словах, раней «людзі проста гадамі спявалі адну і тую ж песню, і гэта было нецікава», цяпер жа «артысты ўсе вельмі высокага ўзроўню па сваім майстэрстве, па сваёй харызме, па сваім рэпертуары».

Пры гэтым Кулакова не бачыць ніякіх праблем, з якімі сёння сутыкаюцца беларускія артысты. «Еўрабачанне» і амерыканскія лэйблы ім не патрэбныя, а для прасоўвання дастаткова Расіі і Казахстана.

«Скажам адкрыта: у амерыканскіх лэйблах нашы артысты не былі. Таму тут праблем няма. А тое, што яны [не] ўдзельнічаюць у «Еўрабачанні», вы ведаеце, так і не трэба. Мяркуючы па тым, што адбываецца ў гэтым конкурсе апошнія некалькі гадоў, мне падаецца, што і не трэба. А рынак расійскі — калі ласка, ён адкрыты. Рынак Казахстана адкрыты».

Кулакова запэўнівае, што місія іх прадзюсарскага цэнтра — пошук новых імёнаў і развіццё музычнай індустрыі краіны.

«Хацелася б, каб гэтых імён было як мага больш. Ведаеце, самая наша вялікая мэта і місія — гэта калі людзі будуць казаць: я люблю сваё беларускае, і я хачу яго чуць, я хачу яго купіць», — даводзіць жанчына і запэўнівае, што ў яе плэйлісце «няма ніводнага іншага артыста, акрамя беларускага».

Каментары20

  • Свінка Пэпа
    15.04.2025
    Вам можа і не патрэбна, а беларусам патрэбна!
  • Сымон
    15.04.2025
    Кулакова запэўнівае, што місія іх прадзюсарскага цэнтра — пошук новых імёнаў і развіццё музычнай індустрыі краіны

    А мяне здаецца, што місія Сялухі і ейнай сястры - піліць грошы дзяржбюджэта, якія іхныя медыяструктуры атрымліваюць па загаду цесця Сялухі. Ну і таксама задаволіць эга Сялухі, якая засумавала пасля шмат гадоў у ролі хатняй гаспадыні, на рахункі якой цяклі скрадзеныя грошы Белаза.
  • Varona
    15.04.2025
    На канцэрты ў Казахстан сваіх бюджэтнікаў таксама аўтобусамі павязеце?

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць