Свет

Трамп паведаміў пра завяршэнне расійска-ўкраінскага абмену палоннымі яшчэ да яго пачатку

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп датэрмінова паведаміў у сацыяльных сетках пра пачатак вялікага абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй — у фармаце «1000 на 1000», піша Politico. Пры гэтым у Кіеве заўсёды імкнуцца трымаць гэтую інфармацыю ў сакрэце да завяршэння аперацыі з меркаванняў бяспекі.

Абмен пачаўся 23 мая, і ўжо ў першы дзень дадому вярнуліся 390 украінцаў. Перамовы адносна абмену праходзілі таемна, бо ён адбываўся каля мяжы з Беларуссю, і ўлады баяліся рызыкі для тых, каго вызвалялі.

Аднак Трамп, як толькі прачнуўся, апублікаваў пост, у якім заявіў, што абмен ужо завершаны, хоць насамрэч на той момант ён яшчэ нават не пачаўся. Паводле крыніц Politoco, ён проста хацеў быць першым, хто аб гэтым паведаміць. На шчасце, гэта не паўплывала на ход падзей.

Гэты абмен лічыцца значным поспехам у прамых перамовах паміж Кіевам і Масквой, якія адбываліся пры пасярэдніцтве Трампа. Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў пасля падзеі адзначыў, што Украіна застаецца адданай ідэі спынення агню і спадзяецца на падтрымку ЗША ў гэтым пытанні.

Пагадненне пра абмен «1000 на 1000» было дасягнута падчас перамоў у Стамбуле 16 траўня. Абмен адбываецца паэтапна: 23 траўня былі вызвалены па 390 чалавек з кожнага боку, а на наступны дзень дадому вярнуліся яшчэ 307 украінскіх абаронцаў. Усяго за два дні — 697 чалавек, і абмен працягнецца заўтра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць