Грамадства66

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%

«Ну што, зусім тут кепска?» З такімі словамі Аляксандр Лукашэнка вітаўся з Наталляй Пяткевіч 10 чэрвеня на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». 

Віцэ-прэм'ерка адказала, што «трэба памагаць, тут кепска». 

Кіраўнік лукашэнкаўскай адміністрацыі Дзмітрый Круты ўдакладніў, што акупнасць «Беларусьфільма» — 3%. 

Лукашэнка традыцыйна запатрабаваў «жалезна браць на кантроль». «Потым трыма пальцамі: вось табе рубель — вярні два», — сказаў ён.

Ён дадаў, што была праведзена поўная мадэрнізацыя кінастудыі «Беларусьфільм» і зроблена ўсё так, як аб гэтым прасілі самі прадстаўнікі індустрыі. Устаноўлена новае тэхналагічнае абсталяванне, укладзены вялізныя сродкі. «Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны», — сказаў ён.

Лукашэнка абураўся, што за апошні час не было гучных айчынных кінапрэм'ер і нават па тэлеканалах дэманструюцца ў асноўным кінастужкі мінулых гадоў, але яны ўжо не так чапляюць сучасных гледачоў, тым больш калі ёсць магчымасць выбару са шматлікіх дзясяткаў каналаў.

«Запомніце: лішніх грошай не будзе. Ніхто вам ніякіх грошай пад нейкую новую каманду не дасць. І калі вы да 1 верасня на чале з міністрам культуры не навядзеце тут парадак, рашэнні будуць вельмі жорсткімі», — сказаў ён.

Сярод гучных фільмаў, знятых «Беларусьфільмам» у апошнія гады — ідэалагічная стужка «Культурны код», прапагандысцкі баявік для расіян пра вайну ва Украіне «Сваіх не кідаем», фільм пра прапагандыста «Птушка Фенікс Аляксея Талая», фільм «На іншым беразе» пра жыццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

Каментары6

  • Луканомика и лукашысты
    10.06.2025
    Старые песни о главном
  • Время идет, на концерт к кабздону
    10.06.2025
    Часы остановились в полночь...для Валеталукашенко
  • Ёсік
    10.06.2025
    Ізноў гэтыя 3%. Дрэнны зь цябе актор, лукашэнка, 30 гадоў паказваеш адзін і той спектакль. Якія твары сьмешныя ў чыноўнікаў. Новы міністр нічога не стварыў, але ён на прызначэньні абяцаў надалей звальняць тых, хто не любіць гэты трэш, не абяцаў новых спектакляў ці кінастужак.

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць