Свет1818

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі

Рэсурсы, якія дазвалялі расійскай эканоміцы два гады паказваць рост ва ўмовах вайны і санкцый, вычарпаныя, заявіла на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ) у чацвер кіраўніца Банка Расеі Эльвіра Набіуліна, піша The Moscow Times.

Эльвіра Набіуліна. Фота: Mikhail Metzel/TASS

«Мы раслі два гады даволі высокімі тэмпамі праз тое, што былі задзейнічаныя свабодныя рэсурсы», — сказала Набіуліна.

Па яе словах, гаворка ідзе пра працоўную сілу, вытворчыя магутнасці, запасы капіталу банкаўскай сістэмы, а таксама грошы Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНД), з дапамогай якога ўрад латаў дзіркі ў бюджэце і аплачваў трыльённыя мегапраекты.

«Нам трэба разумець, што многія з гэтых рэсурсаў сапраўды вычарпаныя», — сказала Набіуліна, якую цытуе ТАСС.

Узровень беспрацоўя, па даных Расстата, апусціўся да гістарычнага мінімуму ў 2,3%, а масавая эміграцыя і вярбоўка мужчын на вайну спарадзілі недахоп кадраў, які ўрад ацэньвае ў 2 мільёны чалавек.

Узровень загрузкі магутнасцяў на прадпрыемствах, згодна з Расстатам, перавышаў 80%, што стала рэкордам у сучаснай гісторыі. Ліквідныя актывы ФНД з пачатку вайны скараціліся ўтрая— да 2,8 трыльёна расійскіх рублёў. Запасы валюты ў фондзе знізіліся да 153,7 мільярдаў юаняў — мінімуму з моманту яго стварэння ў 2008 годзе, а залаты запас ФНД схуднеў да 139,5 тоны, хоць перад пачаткам вайны перавышаў 400 тон.

Расійская эканоміка знаходзіцца «на мяжы рэцэсіі», заявіў на сесіі ПМЭФ з Набіулінай кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін.

Паводле звестак Расстата, у першым квартале тэмпы росту ВУП замарудзіліся ўтрая — 4,1% да 1,4%, а квартал да квартала эканоміка ўпершыню з 2022 года пачала сціскацца. Прыбыткі бізнэсу ў сакавіку абваліліся на траціну, а ў ключавым, нафтагазавым сектары — удвая. Прамысловасць апынулася на мяжы стагнацыі (1,2% росту за студзень—красавік), а цывільныя галіны пачалі скарачацца. Абарот розніцы запаволіўся ў 3 разы — 2, 4% на канец красавіка супраць 7, 2% на канец снежня.

Пасля трох гадоў ваеннай мабілізацыі эканоміка Расіі астуджаецца, канстатуе Аляксандр Каляндр, навуковы супрацоўнік Center for European Policy Analysis.

«Эканоміка выдыхаецца, а спад лёгка можа ператварыцца ў абвал, — папярэджвае ён. — Няслушныя рашэнні чыноўнікаў, далейшае падзенне цэнаў на нафту, неасцярожнасць з інфляцыяй — і Расія можа апынуцца ў вялікай бядзе».

Каментары18

  • Ёсік
    19.06.2025
    Дык гэта спецыяльна робіцца, каб шчэ на ваенныя рэйкі перавесьці мужчынскае насельніцтва. "Страціў працу, маеш крэдыты, аддаваць няма чым, лічыш, што жывеш горш за еўрапейцаў? Падпісваў кантракт з МА, бяры ў рукі зброю, і наперад, у сытую Еўропу. Усё да Партугаліі будзе расейскім". Як, нармалёвы плакат паўсюль?
  • Усё па плану!
    19.06.2025
    Выдатная навіна! Расія не перажыве 2025 год!

    [Зрэдагавана]
  • Я лічу, што сіла гэта адзіная мова, якую разумеюць Маскоўскія імпэрыялісты
    19.06.2025
    усе усё даўно зразумелі , тое што Уткін і ГРУ спрабавалі спыніць , праз замірэння з захадам, Трам праз нафту дэкаланізуе імперыю, гэта зусім не цяжка. Нават Любімец Трампа ў ЭЗ, вугорскі прэм'ер-міністар Орбан — пра неабходнасьць размаўляць з імпэрыялістамі на мове сілы: «Я лічу, што сіла — гэта адзіная мова, якую разумеюць Маскоўскія імпэрыялісты, і Эўропа павінна быць моцнай. Нам трэба весьці перамовы з пазыцыі сілы.

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць