Грамадства1111

З 1 верасня беларусам, што едуць у Латвію, трэба будзе зарэгістравацца на спецыяльным партале і запоўніць анкету

З 1 верасня калі вы грамадзянін Беларусі, Украіны або Расіі, трэба будзе за 48 гадзін запаўняць анкету анлайн.

У красавіку 2025 года Сейм Латвіі прыняў папраўкі да Закона аб іміграцыі і да Закона «Аб дзяржаўнай мяжы».

Яны абавязваюць «грамадзян трэціх краін», якія не маюць латвійскай візы або ДНЖ, не пазней чым за 48 гадзін да ўезду (у тым ліку транзітнага) запоўніць спецыяльную электронную анкету з асабістымі і маршрутнымі данымі.

Мэта — узмацненне нацыянальнай бяспекі на фоне вайны Расіі супраць Украіны і росту гібрыдных пагроз. Папраўкі ініцыявала парламенцкая камісія па бяспецы.

Правіла пачне дзейнічаць, з 1 верасня 2025 года — дата пачатку дзеяння патрабавання. Норма ўведзена як часовая і павінна дзейнічаць як мінімум да канца 2027 года, прычым спецслужбы абавязаны штогод дакладваць Сейму пра яе эфектыўнасць.

Delfi звярнулася ў МУС Латвіі з пытаннем, ці распаўсюджваюцца правілы пра анкету на ўезд на жыхароў іншых краін ЕС з ДНЖ і пашпартамі трэціх краін (у першую чаргу Расіі і Беларусі) — і атрымала адказ: так, распаўсюджваюцца.

Што трэба будзе ўказаць у анкеце?

Мэту і меркаваны тэрмін паездкі, месца знаходжання ў Латвіі і падрабязны маршрут, кантактную інфармацыю. Звесткі пра сябе і пра сваякоў: у прыватнасці, цяперашні або мінулы статус дзяржаўнага або муніцыпальнага служачага; служба ў арміі, спецслужбах, памежнай службе, мытні, органах МУС, юстыцыі або МЗС (уключаючы дыпламатычную службу).

Як гэта будзе працаваць?

Буде анлайн-партал, дзе трэба будзе запоўніць анкету і атрымаць QR-код. Праверкі кодаў будуць праводзіцца выбарачна.

Што будзе, калі раптам паехаць або паляцець у Латвію без кода?

Штрафы складуць 2000 еўра. Па рашэнні памежніка — адмова ва ўездзе ў краіну.

Хто трапляе пад выключэнні?

Асобы з ДНЖ або візай Латвіі, дыпламаты, грамадзяне ЕС/ЕЭС, грамадзяне дзяржаў — членаў НАТА, краін — членаў АЭСР, грамадзяне Бразіліі і Швейцарыі. Усім астатнім трэба запаўняць анкету. У тым ліку тым, хто ляціць транзітам праз рыжскі аэрапорт. Асобнага выключэння для грамадзян Украіны з ДНЖ іншых краін ЕС таксама няма.

Каментары11

  • Filipp
    26.06.2025
    Праз які час будзе трэба жоўтыя зоркі на адзенне сабе чапляць?
  • Нелаби
    26.06.2025
    Паспортный контроль бывает делают и в рейсовых автобусах на внутренних границах.Так что залететь на бабки будет как вариант.
    Так что аккуратно,пацаны!
  • Именно
    26.06.2025
    Filipp, с Литвой после смены режима надо будет как минимум серьезно говорить, а вот с Латвией я бы вообще рвал дипотношения. Откровенно враждебное государство.

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць