Вайна

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі, які робіць кампаненты для «шахедаў» і ракет «Іскандэр»

У ноч на 5 ліпеня Украіна ўдарыла па расійскім вайсковым заводзе «ВНІІР-Прагрэс» у Чабаксарах (Чувашская Рэспубліка).

Фота: Генштаб УСУ

Цэллю былі магутнасці па вытворчасці адаптыўных антэнных рашотак «Камета» — яны выкарыстоўваюцца ў «шахедах», ракетах «Іскандэр-К», у модулях для кіраваных авіябомбаў і іншым высокадакладным узбраенні.

«Пацверджана, што сродкі паражэння дасягнулі раёна цэлі. Вынікі ўдакладняюцца», — паведаміў Генштаб УСУ.

Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў пацвердзіў атаку на завод. Ён сказаў, што вытворчасць не працуе пасля мінулай атакі ў чэрвені гэтага года

«Сёння раніцай у Чувашыі зафіксаваная атака двума ўкраінскімі беспілотнікамі. Дзякуючы зладжанай працы экстранных службаў удалося пазбегнуць ахвяр і пацярпелых.

Адзін дрон упаў на дах пустуючага будынка АТ «ВНІІР», вытворчасць на якім прыпынена пасля папярэдняй атакі ў чэрвені бягучага года, другі пашкодзіў склад на Лапсарскім праездзе, які будуецца», — адзначыў кіраўнік рэгіёну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць