Свет66

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь

«Як прыгожа. Ён набліжаецца да мяне», — зняў мужчына відэа незадоўга да гэтага.

Фота тут і далей: Omar Farang Zin / Facebook

У Румыніі мядзведзь насмерць разарваў матацыкліста пасля таго, як мужчына зрабіў сэлфі з яго дзіцем.

49-гадовы італьянскі турыст Амар Фаран Зін ехаў на матацыкле па Карпацкіх гарах у цэнтральным рэгіёне Арджэш, калі на яго напаў мядзведзь і пацягнуў яго цела ў яр, піша Daily Mail.

Усяго за дзень да трагічнага інцыдэнту матацыкліст апублікаваў у Facebook серыю фатаграфій буйнога мядзведзя, які стаіць вельмі блізка да Амара. Ён таксама падзяліўся сэлфі, на якім ён пазіруе з медзведзянём.

На асобным відэа, знятым Амарам, відаць, як ён едзе на матацыкле міма мядзведзя, які прымасціўся на абочыне дарогі. Чуваць, як ён кажа пра мядзведзя: «Як прыгожа. Ён набліжаецца да мяне».

Пра здарэнне паведамілі іншыя турысты. Амара нібыта бачылі, калі ён спрабаваў пакарміць мядзведзя ў раёне, дзе былі ўсталяваныя знакі аб забароне на гэта. Пасля паліцыя знайшла цела мужчыны.

Па даных італьянскіх СМІ, Амар, аматар падарожжаў, незадоўга да сваёй смерці працаваў у міланскім аэрапорце Мальпенса.

Каментары6

  • Андрусь
    05.07.2025
    Самае жахлівае, што мядзведзяў, якіх кармілі людзі прыходзіцца адстрэльваць, бо яны перастаюць баяцца чалавека і пачынаюць сістэмна забіваць іншых людзей... :(

    Ніколі не карміце мядзведзяў. Гэта вельмі безадказна.
  • На прэмію Дарвіна
    05.07.2025
    хацелася б дамінаваць. Але праз такіх доўбняў з'яўляюцца мядзедзі-людаеды, ад якіх гінуць іншыя людзі. Нармальны мядзведзь павінен чалавека абыходзіць стараной і баяцца, інакш у іх у галаве ўзнікае звязка чалавек-бяспека-ежа. А любяць яны не толькі мёд і маліну.
  • На прэмію Дарвіна
    05.07.2025
    Андрусь , я яшчэ памятаю, як у турыстычных паходах па Алтаі і Сібіры ў нас здаўна было прынята ўсе аб'едкі спальваць, калі з лагера здымаліся, каб нічога далібог не заставалася ад чалавека нічога ласага. Каб не прывабліваць мядзведзяў на чалавечую ежу і не падстаўляць іншых -- тэхніка бяспекі, якая крывёю пішацца.

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць