Грамадства2323

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу

Блогер Сяргей Пятрухін распавёў у фэйсбуку, што новая работа лягчэйшая, цікавейшая і за яе больш плацяць, чым на дастаўцы ежы. 

Фота: Сяргей Пятрухін / Facebook

«Знайшоў новую працу. Буду здымацца ў кіно. Серыялы. Заўтра пачынаю. Маю 5 кропак на тыдзень. Можа каму прыдасца. Уроцлаў», — напісаў Пятрухін.

Паводле яго слоў, статыстам лягчэй і цікавей чым на уберы. Цікавей і па грошах. Стаўка на гадзіну ад 85 zł brutto (каля 20 еўра).

«Хто ведае, можа пашчасціць і польскія рэжысёры ўбачаць усю бездань майго драматычнага таленту і дадуць мне галоўную ролю?» — напісаў блогер, дадаўшы смайлікі. 

У студзені блогер распавёў, што ўладкаваўся ў Польшчы дастаўшчыкам ежы ў сэрвісе Uber Eats.

Блогер Сяргей Пятрухін стаў вядомы ў сярэдзіне 2010-х дзякуючы праекту «Народны рэпарцёр». Разам з Аляксандрам Кабанавым ён здымаў ролікі пра жыццё Брэста і праблемы гараджан. 

Пятрухін быў арыштаваны ў чэрвені 2020-га, яшчэ да выбараў. Яму і Кабанаву прысудзілі па тры гады калоніі. Пасля вызвалення ў снежні 2022-га Пятрухін вярнуўся ў Брэст, дзе пражыў больш за год. У студзені 2024-га блогер выехаў у эміграцыю.

У Польшчы Пятрухін аднавіў «Народны рэпарцёр», акцэнт яго ўвагі змясціўся на пошук нядобрасумленных прадстаўнікоў апазіцыі.

Каментары23

  • бабруйчанін
    13.07.2025
    Дзякуй.. знайшоў справу мабыць меньш ці ні застанеца часу на хууу творчасць
  • Чэсна працаваць - не сорамна
    13.07.2025
    Блогер Пятрухін чэсна працуе. А дзе працуюць Губарэвічы, Рымашэўскія, Лябедзькі?
  • Так трымаць, дружа!
    13.07.2025
    Які ж выключны чалавек сярод беларускай эміграцыі. Ён адзін, відаць, і працуе на сапраўднай працы, і машэнскіх выкрывае, і за Беларусь гарой.
    Дзякуй Богу, спадар Сяргей, што вы ў нас ёсць у гэтай клаацэ "талентаў" грантавага фронту!

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць