Вайна33

У ЗША назвалі пяць магчымых сцэнарыяў заканчэння вайны ва Украіне

Амерыканскі тэлеканал CNN вызначыў 5 магчымых сцэнарыяў завяршэння вайны ва Украіне пасля верагоднай сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. З іх толькі адзін акрэсліваецца як станоўчы для Украіны.

Фота: Mykola Miakshykov/Ukrinform/NurPhoto via Getty Images

1. Пуцін пагаджаецца на безумоўнае спыненне агню

На думку журналістаў CNN, гэты варыянт малаверагодны. Расія ўжо адхіліла такую прапанову вясной, нягледзячы на пагрозу новых санкцый. Цяпер Масква вядзе актыўны наступ на ўсходзе, спрабуючы замацаваць тэрытарыяльныя дасягненні. Нават дадатковы ціск на Кітай і Індыю, партнёраў Расіі, наўрад ці зменіць гэтую логіку да восені.

2. Перамовы для новых перамоваў

Як лічыць CNN, больш рэалістычны варыянт — дамоўленасць аб працягу дыялогу, што можа «замарозіць» фронт з прыходам зімы. Калі Расія да таго часу захопіць Пакроўск, Канстанцінаўку або Купянск, яна атрымае выгадныя пазіцыі для далейшых дыпламатычных таргоў.

Таксама не выключана, што Крэмль паспрабуе паставіць пад сумнеў легітымнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і спрабаваць прывесці да ўлады ва Украіне прарасійскіх палітыкаў.

3. Украіна вытрымлівае два наступныя гады

Адзначаецца, што ў гэтым сцэнары вайсковая дапамога ЗША і Еўрасаюза дазволіць Кіеву захаваць наяўныя межы, прымусіўшы Маскву зноў звярнуцца да перамоваў. У выпадку поспеху на фронце Еўропа можа адправіць «сілы стрымлівання» — кантынгент НАТА паблізу Кіева і буйных гарадоў, які будзе дапамагаць з лагістыкай і разведкай.

4. Катастрофа для Украіны і НАТА

На думку аналітыкаў, у выпадку правалу падтрымкі з боку ЗША, пасля ўмоўнай «разрадкі» паміж Трампам і Пуціным, Расія нібыта можа разграміць украінскія пазіцыі на ўсходзе і рушыць углыб краіны. Еўропа паспрабуе ўтрымаць сітуацыю, аднак без амерыканскага ўдзелу можа не справіцца.

Тады расійская армія выходзіць на аператыўны прастор у Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях і праводзіць разгром УСУ. Зяленскі спрабуе ўзмацніць мабілізацыю, але гэта абарочваецца ўнутрыпалітычнай катастрофай.

Гэта — найгоршы сцэнар: распад украінскай абароны, палітычны крызіс і нават рызыка страты дзяржаўнасці.

5. Крах для Пуціна: афганскі сцэнарый

Адзначаецца, што ёсць і люстраная перспектыва — калі Расія загразне ў вайне, як калісьці ў Афганістане. Рост стратаў, ціск санкцый, разлад у адносінах з Кітаем і Індыяй, а таксама ўнутраная незадаволенасць элітаў могуць прывесці да дэстабілізацыі самога Крамля.

CNN піша:

«Паўстанне Прыгожына ўжо паказала, што ў сістэме не ўсё так стабільна, як здаецца. У гэтым сцэнарыі Пуцін выглядае моцным, пакуль зусім раптоўна не страціць усё».

Пры гэтым тэлеканал лічыць, што «ні адзін з варыянтаў не з'яўляецца добрым для Украіны», акрамя апошняга. І ніводзін з іх не можа рэалізавацца толькі воляй Пуціна і Трампа — без прамога прыцягнення Украіны да пагаднення.

Каментары3

  • Лапідарня
    08.08.2025
    Хэлоў гвіздаболы!
  • Niepryjazny
    08.08.2025
    хто прыдумау́ гэта ліпу ?
  • Indrid Cold
    08.08.2025
    Рускіх паступова заводзяць на афганскі сцэнар. Зацягванне вайны + развал эканомікі. А пыпа задаволены бо ён любіць перамаўляцца. А ванькі хай паміраюць 1:15. Падумаеш мілліен загінулых за 4 гады, нічога яшчэ міліена два паложым пакуль будуць ісці перамовы пра колер фіранак у пакоі для перамоваў

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць