Эканоміка22

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў

Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, галоўная фінансавая ўстанова краіны заказала даследаванне ў Акадэміі навук. На яго падставе могуць быць унесены змены ў інструкцыю па прыёме даляраў.

«Пытанне, якое часта сустракаецца, звязана з выяўленнем у ультрафіялетавым спектры нейкіх утварэнняў (цвіль, грыбкі і гэтак далей). Але я неяк вырашыў узяцца за гэтае пытанне, давесці яго да канца. Заказалі навуковае даследаванне ў Акадэміі навук: што ж там усё ж такі свеціцца? І ў цяперашні час мы атрымалі справаздачу, прааналізавалі ўплыў мікраэлементаў або біялагічных структураў на захаванасць непасрэдна саміх грашовых знакаў», — расказаў Галоўчанка і дадаў, што наяўнасць элементаў, якія бачныя толькі ў ультрафіялетавым спектры, не будзе з’яўляцца абмежаваннем для прыёму такіх купюр.

Экс-кіраўнік урада расказаў, што «нядаўна праводзіў інвентарызацыю сваёй капілкі».

«Там нейкая колькасць нават ёсць, знайшоў старых долараў, яшчэ не ведаю з якіх часоў — недзе камандзіровачныя, напэўна, выдавалі. Я сябе спакойна адчуваю, нікуды з імі не бегаю і кішэню яны не ціснуць. Таму яшчэ раз магу толькі паўтарыць тое, што ўжо калісьці сказаў: ніякіх абмежаванняў на прыём амерыканскіх даляраў, старога або новага ўзору, так званых сініх або белых, не існуе», — дадаў ён.

Нагадаем, што нядаўна Лукашэнка раскрытыкаваў беларускія банкі, якія адмаўляюцца браць некаторыя даляры.

«Давайце дамовімся, з 1 студзеня 2026 года наяўнасць такіх фактаў аўтаматычна пацягне дысцыплінарную адказнасць кіраўніка банка, — заявіў ён — крыўдзіць людзей нейкімі надуманымі пытаннямі нельга».

Каментары2

  • хтота урот
    15.09.2025
    Хтота урот.
    Проблемы как были, так и остались.
    Пока сдашь старую купюру, три обменника переберётся.
  • ТТТ8
    15.09.2025
    О, як забегалі! Аж цэлага Галоўчанку выпусьцілі казкі баяць. Відаць з грашыма зусім справы дрэнь...

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць