Свет55

«Пакуль ЕС купляе энергарэсурсы ў Расіі, ён фінансава больш на баку агрэсара» — Наўседа

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас працы Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку сказаў журналістам, што сітуацыя, калі частка Еўропы ніяк не можа адмовіцца ад таго, каб купляць энергарэсурсы ў Расіі, прыводзіць у адчай.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Як можна разумець той факт, што ЕС нават сёння, праз 3,5 гады пасля пачатку вайны, закупляе ў Расіі каля 13% свайго прыроднага газу, а сума, якую ён плаціць за гэтыя нафту і газ, перавышае ўсю падтрымку, якая аказваецца ім Украіне?» — заявіў Наўседа.

Па ягоных словах, гэта азначае, што «Еўропа нават не нейтральная і, фактычна, у фінансавых адносінах больш на баку Расіі, чым Украіны».

Літоўскі кіраўнік дадаў, што гэта «павінна прыводзіць усіх у адчай».

«Літва паказала выдатны прыклад таго, як можна (адмовіцца ад расійскіх рэсурсаў) у вельмі кароткія тэрміны. Так, мы пачалі рыхтавацца значна раней, і так, у нас не было ілюзій адносна Расіі», — запэўніў Наўседа.

«Мы распачалі крокі, якія цяпер робіць большасць краін ЕС, але ім трэба рабіць гэта хутчэй, інакш мы будзем карміць расійскую вайсковую машыну ўласнымі грашыма», — падсумаваў прэзідэнт Літвы.

Каментары5

  • А мне можна?
    25.09.2025
    Мне ў каментах ужо можна пісаць такое, як Наўседа сказаў? Ці будуць як раней баніць? Ужо можна Еўропу крытыкаваць за фінансаванне Расеі?
  • Крывадушша Еўропы
    25.09.2025
    Крывадушша Еўропы:
    Сума, якую ЕС плаціць Расеі за нафту і газ, перавышае ўсю падтрымку, якая аказваецца ім Украіне.
  • Крывадушша Еўропы
    25.09.2025
    Па ягоных словах, гэта азначае, што «Еўропа нават не нейтральная і, фактычна, у фінансавых адносінах больш на баку Расіі, чым Украіны».

    Нарэшце хтосьці гэта сказаў услых.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць