Свет1010

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну

У сваім выступленні з трыбуны Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шмат гаварыў пра тое, што сістэма міжнароднага права ў сучасным свеце зусім не працуе і ніяк не можа нікога абараніць. У гэтым кантэксце ён у тым ліку згадаў і пра Беларусь, відавочна намякаючы на пасіўнасць свету ў 2020 годзе.

Уладзімір Зяленскі на трыбуне ААН. Фота: Spencer Platt/Getty Images

«Міжнароднае права не працуе ў поўнай меры, калі ў вас няма ўплывовых сяброў, якія сапраўды гатовыя яго абараняць. І нават у гэтым выпадку без зброі нічога не выйдзе. Гэта агідна, але без яе было б яшчэ горш. Няма іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброў і зброі. Менавіта таму мы інвестуем у абарону.

Чаго могуць чакаць ад ААН і глабальнай сістэмы Судан, Самалі, Палесціна або іншыя народы, якія праходзяць праз вайну? На працягу дзесяцігоддзяў — толькі заявы.

І нават тое, што адбываецца ў Газе, застаецца без выхаду. Нават цяпер, пасля ўсіх змен, Сірыя дагэтуль вымушаная звяртацца да свету з просьбай аслабіць санкцыі, якія душаць яе эканоміку.

Расія выкрала тысячы ўкраінскіх дзяцей. І некаторых з іх мы вярнулі. Але колькі часу спатрэбіцца, каб вярнуць дадому ўсіх?

Паглядзіце на Ізраіль. Прайшло амаль два гады, а закладнікі дагэтуль не вызваленыя. Іх трэба вызваліць.

На працягу многіх гадоў не было рэальных адказаў на іншыя пагрозы — хімічную зброю і голад, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі. Летась на гэтай Асамблеі я папярэджваў свет пра рызыку радыяцыйных катастроф, асабліва праз расійскую акупацыю Запарожскай атамнай электрастанцыі. Але нічога не змянілася.

Нават сяброўства ў шматгадовым вайсковым альянсе не гарантуе бяспеку аўтаматычна. Нядаўна 19 звычайных расійскіх дронаў парушылі паветраную прастору Польшчы. Толькі 4 з іх былі збітыя. Эстонія была вымушаная склікаць пасяджэнне Рады Бяспекі ААН праз уварванне расійскіх знішчальнікаў у яе паветраную прастору.

Малдова абараняецца — зноў — ад умяшання Расіі. Мы дапамагаем Малдове. Расія спрабуе зрабіць з Малдовай тое, што калісьці зрабіў Іран з Ліванам.

Важна памятаць, як свет занядбаў неабходнасць дапамагчы Грузіі пасля нападу Расіі і як быў страчаны момант з Беларуссю.

Цяпер Малдова не павінна быць страчана. Для Еўропы падтрыманне стабільнасці ў Малдове не каштуе дорага, але калі гэтага не зрабіць, цана будзе нашмат вышэйшай. Вось чаму Еўрасаюз павінен дапамагчы Малдове цяпер — фінансаваннем і энергетычнай падтрымкай, а не толькі словамі або палітычнымі жэстамі.

Статут ААН і Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека павінны працаваць усюды. Але Талібан у Афганістане заганяе ўсю краіну назад у цёмныя стагоддзі. Картэлі ў некаторых краінах Лацінскай Амерыкі мацнейшыя за ўрады.

Гэта ўсё сведчыць пра крах міжнароднага права і слабасць міжнародных інстытутаў. А значыць, гаворка ідзе пра нарошчванне ўзбраенняў. Зброя вырашае, хто выжыве», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Каментары10

  • Дзякуй Спадар Трамп за Рэйганскую нафтавую пераможнаю стратэгію !
    24.09.2025
    Дзякуй Спадар Трамп за Рэйганскую нафтавую пераможнаю стратэгію ! Яна зноў добра працуе !
  • Беларус
    24.09.2025
    Дзякуй, канешне. Але неяк запозна. Ці мо спадар Зяленскі патлумачыць: як апынуліся і што рабілі сотні вагонаў падсанкцыйнага лукашэнкашскага "Беларуськалію" ва Ўкраіне, калі адбыўся напад яе (дарэчы, не без дапамогі сябра дыктатара)? Правільна - абыходзілі санкцыі. Таму ня трэба зараз гэтага пафасу: абсалютна ўсе нашыя суседзі прыклалі руку да таго, каб "момант з Беларуссю" быў сапраўды страчаны. Ды менавіта з боку Ўкраіны было як мінімум тры адмовы ў стварэньні беларускага войска на ейнай тэрыторыі - таксама ўсё з-за бяссільля "міжнароднага права"?
  • Андрусь
    24.09.2025
    Вельми паважаю Уладзимира Аляксандравича.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць