Свет22

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа

Памежная служба Польшчы расказала пра лёс 63 замежнікаў, затрыманых на канцэрце беларускага рэпера Макса Каржа, які адбыўся 9 жніўня ў Варшаве. Сярод іх 57 грамадзян Украіны і шасцёра грамадзян Беларусі.

Паліцыя каля стадыёна, дзе праходзіў канцэрт Макса Каржа. Фота: policja.gov.pl

Дваіх беларусаў выдварылі з Польшчы. Яшчэ двое пакінулі краіну самі. Акрамя таго, Памежная служба распачала справу аб абавязку да вяртання ў краіну паходжання ў дачыненні да аднаго грамадзяніна Беларусі. І яшчэ аднаго ўнесла ў спіс асоб, якім забаронены ўезд у Шэнгенскую зону, піша MOST са спасылкай на агенцтва PAP.

Усяго падчас канцэрта Каржа затрымалі 63 іншаземцаў. 14 з іх дэпартавалі, 13 пакінулі Польшчу добраахвотна. У дачыненні да трох замежнікаў Памежная служба распачала справы па абавязку да вяртання, і 33 забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.

Канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа адбыўся 9 жніўня на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве. Падчас мерапрыемства некаторыя гледачы парушылі грамадскі парадак, выскачыўшы з трыбун на поле стадыёна. Адзін з удзельнікаў дэманстраваў сцяг УПА, які ў польскім грамадстве выклікае асацыяцыі з этнічнымі чысткамі, што адбыліся ў 1943 годзе.

Гэта выклікала гучны скандал, у адказ на які ўлады вырашылі выдварыць з краіны ўсіх замежнікаў, якія парушылі парадак падчас канцэрта.

Каментары2

  • Чалец БНФ з 1917 года
    01.10.2025
    Мала.
  • Ох
    01.10.2025
    Ну што, навялі двіж, фанаты Калжа?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць