Грамадства1010

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў

Прарасійская актывістка паставіла пад сумнеў міф пра геройскі подзвіг Лукашэнкі, нагадаўшы, што знакамітая «фотасесія з аўтаматам» праходзіла ў цалкам бяспечнай абстаноўцы на пустой вуліцы, а зусім не перад раз’юшаным натоўпам.

Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам у час пратэстаў у 2020 годзе.

Прапагандыст Рыгор Азаронак у сваім традыцыйна эмацыйным допісе пра мабілізацыю дзяржаўнага апарата з пафасам пісаў пра неацэненую ахвярнасць Лукашэнкі:

«Як жа балюча і крыўдна Прэзідэнту. Ён для чаго хадзіў пад стрэлы бандытаў? Ён для чаго выходзіў з аўтаматам да звар'яцелага натоўпу?»

Допіс Мірсалімавай пра смеласць Лукашэнкі

Аднак прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава адрэагавала са здзеклівай іроніяй:

«Тым не менш ніводнага фота беларускага прэзідэнта з аўтаматам (і сынам) на фоне «раз’юшанага натоўпу, які страляе», мы не знойдзем. Бо іх няма. Бо і натоўпу не было: ён, без зброі і стрэлаў, са сваімі кветачкамі і парасонамі, сышоў задоўга да вядомай фотасесіі з аўтаматам».

Мірсалімава таксама з’едліва пракаментавала словы самога Лукашэнкі, сказаныя падчас яго нядаўняй паездкі ў Віцебск, дзе ён чарговы раз скардзіўся, як яму цяжка і што трэба зноў навесці парадак.

«Да слёз. 30 гадоў «захоўвалі», «аднаўлялі», «адраджалі»… І ўсё дарэмна…», — напісала Мірсалімава.

Каментары10

  • даведка
    25.10.2025
    Он ходил под выстрелы бандитов... Это он про ржавший с него в оцеплении ОМОН?
  • Забаўляльны жанр
    25.10.2025
    Бацькасрачы ад няхваткі бюджэту на прапаганду
  • Проста жыхар
    26.10.2025
    Ну ўсё, цяпер зноў пасадзяць яе. Калі прыбраць кантэкст, звязаны з яе рэпутацыяй, то яе словы гучаць абсалютна як што-небудзь, што сказаў бы прадстаўнік дэмакратычнай апазыцыі.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць