Усяго патроху2323

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху

На мінскай кандытарскай фабрыцы «Слодыч» знялі незвычайны тыкток-ролік, які нагадвае інтэрактыўную хорар-гульню. У ім смяротная небяспека падсцерагае наведвальніка на кожным кроку.

Дзяўчына ў роліку ад «Слодыча». Скрыншот відэа

Гераіню роліка — дзяўчыну ў белым халаце — мы сустракаем у пустым цэху. Яна ўсміхаецца занадта шырока, гаворыць рыпучым голасам, а яе рухі — рваныя, нібы пакадравыя, што стварае трывожны і нерэалістычны вобраз.

Перад уваходам у цэх дзяўчына прапануе надзець накідку і завязаць яе тужэй. Яна дапамагае гэта зрабіць — у гэты момант за кадрам чутны стогн, экран трасецца, мігціць чырвоным святлом, а твар дзяўчыны на імгненне з’яўляецца ў скажоным негатыве — колеры мяняюцца месцамі, і яе выгляд становіцца злавесна пагрозлівым.

@slodych.by А можно мне другого экскурсовода? #слодыч #хоррор #экскурсия #Хеллоуин ♬ оригинальный звук - Слодыч | Кондитерская фабрика

Перад цэхам — турнікет. Без дэзынфекцыі рук далей не пускаюць. Мы — ролік зняты быццам ад першай асобы — засоўваем рукі ў апарат, і ў той жа момант — чырвонае святло і гук, нібы рэзка апускаецца вялікае лязо.

«Мікробы забіты!» — радасна абвяшчае дзяўчына.

Далей экскурсія працягваецца да драбілак, што рыхтуюць рассыпістае цеста. Дзяўчына прапануе нам заглянуць унутр. «Бліжэй!». Чутны вар’яцкі смех, а экран ізноў заліваецца чырвоным святлом.

Потым — канвеер, па якім печыва едзе наўпрост у печ.

«Там дзвесце пяцьдзясят градусаў. Хочаш з ім?» — прапаноўвае дзяўчына, і яе твар скажаецца, калі яна не чуе згоды.

«Ладна, пойдзем далей», — кажа яна расчаравана.

Дзяўчына ў хорар-роліку ад «Слодыча» прапануе незвычайныя і небяспечныя актыўнасці ў пустым начным цэху кандытарскай фабрыкі. Скрыншоты відэа

У фінале экскурсіі прапануюць пакаштаваць свежаспечанае печыва. На экране, як у сапраўднай гульні, з’яўляюцца кнопкі выбару — «з’есці» ці «разглядзець». Мы выбіраем другое і бачым у чорнай дзірцы печыва жахлівую ўсмешку і руку, якая працягвае пачак глазураванага печыва «Шакашок».

Ролік менш чым за суткі сабраў мільён праглядаў, а каментатары рассыпаюцца ў кампліментах да аўтараў роліка і актрысы, патрабуючы даць ім Оскар або хаця б прэмію. 

«Дыямент сярод усіх гэтых ШІ-шных рэклам».

«Мая павага кіраўніцтву Слодыча, што давяраюць працу з сацыяльнымі сеткамі прафесіяналам, якія разумеюць спецыфіку тыктоку і робяць вельмі крутую сучасную натыўную рэкламу».

«Злавіць панічную атаку ад рэкламы печыва шанец нізкі, але не нулявы».

«Ды куплю я вашае печыва, толькі не рабіце з мяне начынку!» — пішуць каментатары.

Каментары23

  • Парыльшчык
    01.11.2025
    Вось гэта рэкламны шэдэўр! 🎬 Хто б мог падумаць, што тыкток можа стаць сімфоніяй страху і печыва адразу? 🍪😱 Дзяўчына ў белым халаце выглядае так, быццам прыйшла з горадa начных кашмараў, але з печывам замест прывіднай маскі. 🎭 Накідка і дэзынфекцыя рук ператвараюцца ў сапраўдны тэст на адвагу! 🧴⚔️ А той момант з чырвоным святлом і лязом… ну проста «Прыгожае коўзанне па гематоме»! 🩸🔥 Кожны глядзіць і думае: «Ці я ўсё яшчэ ў рэкламе, ці ўжо ў хорары?» 🤡👻 Калі жахі нават пра печыва з’яўляюцца мастацтвам, можа, сапраўды варта даць аўтарам Канскіх львоў? 🏆
    А я гляджу на гэтыя каментары і думаю — да чаго ціктокі нас прыгатавалі: сёння хочаш пекла, а заўтра на гатунак печыва! 🍫😉
  • Сьмешна вельмі
    01.11.2025
    Хочыш у ШЫЗА? Бяда нейкая.
  • даведка
    01.11.2025
    Ничто не заставит меня покупать печенье, пряники, вафли, конфеты фабрики «Cлодыч» на пальмовом масле, когда российское печенье без него и дешевле.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць