Грамадства33

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі

Шматдзетная сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў прайшла вялізныя выпрабаванні і турмой, і расстаннем, і ўз'яднаннем у чужой краіне. Пасля трох аперацый, перанесеных у калоніі, здароўе Юліі ў дрэнным стане, таму сям'і патрэбна дапамога і падтрымка. На яе карысць абвешчаны збор на платформе «Байсол».

Юлія і Ігар Лаптановічы — бацькі траіх дзяцей. Сям'я жыла ў аграгарадку каля Пружан, Юлія была старастай населенага пункта і працавала бібліятэкаркай. Падчас выбараў 2020 года яна разам з мужам была назіральніцай. 

Пасля выбараў муж і жонка актыўна ўключыліся ў пратэсную дзейнасць, за што па іх жорстка праехалася рэпрэсіўная машына.

«Спачатку пасадзілі майго мужа, а мне далі «хатнюю хімію». Праз сем месяцаў прыйшла мая чарга: супраць мяне распачалі справу яшчэ па сямі артыкулах і прызначылі даўжэйшы тэрмін зняволення на 4 гады і 9 месяцаў. У 2024 годзе ў дачыненні да мяне распачалі яшчэ адну крымінальную справу, але на гэты раз абышлося тым, што больш цяжкі артыкул паглынуў іншыя і тэрмін не дадаўся. Яго я адбыла цалкам», — піша Юлія Лаптановіч.

Падчас зняволення яна перанесла тры аперацыі, яе здароўе моцна пагоршылася. Вызваліўшыся 17 кастрычніка, жанчына вымушана пакінула краіну, каб пазбегнуць новага тэрміну і рэпрэсій. Ігар Лаптановіч, які адбыў прысуд у 2 з паловай гады, вызваліўся ў 2023 годзе і неўзабаве пасля таго выехаў з Беларусі з дзецьмі.

«Цяпер мы ўсе разам, але муж яшчэ праходзіць інтэграцыйную праграму, а нашыя фінансы вельмі абмежаваныя. Мне неабходна прайсці медыцынскія абследаванні і наступнае лячэнне, але пакуль не зразумела, дзе і як гэта будзе адбывацца. Цяпер буду займацца легалізацыяй у чужой краіне, каб мы маглі спакойна жыць і працаваць», — піша Юлія Лаптановіч.

Сабраныя сродкі пойдуць на медыцынскае абследаванне і лячэнне, на падтрымку сям'і ў перыяд адаптацыі, а таксама на афармленне легалізацыі і забеспячэнне базавых патрэб.

Сума збору — €5000

€2500 — медыцынскае абследаванне і лячэнне Юліі Лаптановіч (дакладных дыягназаў яна не можа пакуль сказаць, бо ў турме ёй наогул нічога не казалі і пасля вызвалення адмовіліся выдаць даведку. Ведае толькі, што была аперацыя па гінекалогіі і дзве на кішэчніку, зараз жанчына мае вялікія праблемы са страваваннем);

€1000 — на першасную адаптацыю Юліі Лаптановіч;

€1000 — падтрымка трох дзяцей;

€500 — на непрадбачаныя выдаткі, звязаныя са здароўем і інтэграцыяй Юліі Лаптановіч.

Падтрымаць гэту сям'ю можна па спасылцы.

Каментары3

  • Escamilio
    05.11.2025
    не пазаздросьціш
  • Змагарка
    05.11.2025
    ппц, як гэта блін не казаць дыягназу і аперацыі праводзіць? гэта новая форма катаванняў
  • Трэба дапамагчы
    06.11.2025
    Даженькія, трымайцеся.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць