Грамадства

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

У магілёўскай турме № 4 знаходзіцца грамадскі актывіст з Калінкавічаў Аляксандр Елісееў. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (артыкул 356 КК) і абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК). Пакуль невядома, якія менавіта дзеянні прызналі «злачынствамі», а таксама калі і чаму ён быў затрыманы і чаму ўтрымліваецца менавіта ў Магілёве, а не ў Гомелі, піша «Гомельская Вясна».

Аляксандр Елісееў. Фота: palesse.press

Аляксандр Елісееў раней быў сябрам цяпер ліквідаванай у Беларусі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён актыўна ўдзельнічаў у незалежным назіранні за выбарамі і крытыкаваў парушэнні дэмакратычных працэдур, адмаўляўся аплачваць палітычна матываваныя штрафы.

У 2020 годзе і пазней яго неаднаразова затрымлівалі і асуджвалі на адміністрацыйныя арышты. Падчас аднаго з такіх арыштаў у лютым 2022 года ён абвясціў галадоўку. Тады яго затрымалі за пяць дзён да пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, якія размяшчаліся паблізу Калінкавічаў і Мазыра. Тады яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Елісееў працаваў у авіяцыйнай прамысловасці, скончыў Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі, працаваў на авіябудаўнічых прадпрыемствах Украіны, а пазней у Беларусі — праграмістам. Пасля палітычнага актывізму апошніх гадоў ён не меў нармальнай працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Машына з расійскімі чыноўнікамі падарвалася на міне пад Курскам1

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску2

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць