Ад рэдакцыі99

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Хай 2026 год прынясе нам і ім тое, пра што мы марым. Жыве Беларусь!

Ілюстрацыйнае фота: Julian Stratenschulte / picture alliance via Getty Images

Сустракаючы 2026 год, давайце ўзнімем бакалы за іх там.

За байцоў у бліндажах, якія спынілі русафашысцкую чуму. Дзякуючы ім і толькі ім мы можам сёння святкаваць.

За зняволеных. Яны героі нашага часу, хай хутчэй яны выйдуць. І хай людзі з нашага народа ніколі больш не будуць таварам.

За тыя тысячы і тысячы людзей, якія на «хатняй хіміі» і таму не могуць падняць бакалы разам з намі.

За ўсіх, якія разлучаныя, раздзеленыя — калючым дротам, мурамі, межамі, за тых, што тужаць адны сёння за сталом.

Алесь Бяляцкі сказаў, што пасля вызвалення ўразіўся, з якой выключнай годнасцю беларусы вытрымалі страшныя выпрабаванні.

Мы розныя, вы розныя, яны розныя. Мы па-рознаму правыя і па-рознаму памыляемся. Але мы ўсе людзі, і мы маем роўнае права на шчасце, на свабоду, права жыць, як мы хочам, будаваць, гадаваць, кахаць. 

Сённяшні наш тост — за тых, хто далёка ад нас, хто не з намі.

Каментары9

  • БЕРАСЦЬ
    31.12.2025
    З Новым годам! Хай ён будзе лепшы за гэты. Жыве Беларусь!
  • Австрияк
    31.12.2025
    Жыве Беларусь!
  • Кто в полях
    31.12.2025
    Мои мысли и молитвы сейчас со всеми, пацанами и пацанками, кто сейчас в блиндажах и подвалах, в полях и лесах, делает свою очень тяжёлую работу, делает возможным нам тут читать и писать, что попало. Минус 15 это холодно ..
    Как у классиков: Всім, хто не п##ить по форумам, а пише альбоми...

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць