Грамадства1111

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?

Гэта адзін з любімых пісьменнікаў польскага прэзідэнта.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і Караля Наўроцкага. Фота: Офіс Ціханоўскай

У варшаўскім палацы Бельведэр 13 студзеня прайшоў калядны прыём у прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. На яго па традыцыі запрасілі прадстаўнікоў беларускай дыяспары. У гэты ж дзень была сустрэча Наўроцкага і Святланы Ціханоўскай. Яе дарадца Дзяніс Кучынскі расказаў «Нашай Ніве» пра некаторыя дэталі.

Ціханоўская і Наўроцкі абмеркавалі геапалітычныя пытанні, падтрымку беларусаў у Польшчы, супрацоўніцтва паміж прэзідэнтам Польшчы і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Пагаварылі і пра культуру.

Адзін з любімых пісьменнікаў Наўроцкага — Сяргей Пясецкі, які нарадзіўся ў Беларусі.

«Святлана Ціханоўская падарыла прэзідэнту беларускія пераклады Пясецкага. Гэта адзін з ягоных самых улюбёных аўтараў. Яна падарыла яго ўлюбёную кнігу «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», а таксама «Менскую трылогію», — падзяліўся Кучынскі. —

Прэзідэнт адзначыў: «У Польшчы яе называюць «Зладзейская трылогія», але я цудоўна ведаю, што большасць дзеянняў у ягоных кнігах адбываецца ў Беларусі», — і падкрэсліў, што гэта «выдатны прыклад таго, як нашы культура і гісторыя ўзаемазвязаныя». І Сяргей Пясецкі — адзін з вельмі дакладных сімбаляў гэтай супольнай польска-беларускай літаратуры і гісторыі».

Кучынскі дадаў, што на сустрэчы дамовіліся, што будуць шукаць магчымасць усе кнігі Пясецкага перакласці на беларускую мову.

Наўроцкі цікавіўся таксама тэатральнымі пастаноўкамі паводле Пясецкага.

«Ён казаў, што ў Польшчы меў досвед працы з праектамі спектакляў, пастаўленых па ягоных кнігах, і пытаўся пра беларускія пастаноўкі — і пра тое, ці можна было б паказваць такія працы ў Польшчы для беларускай аўдыторыі. Мы адзначылі, што такі досвед ужо ёсць: напрыклад, «Запіскі афіцэра Чырвонай арміі» ставілі купалаўцы. І мы абмеркавалі, як развіваць падобныя пастаноўкі па Пясецкім у Польшчы».

Закранулі таксама тэму гістарычнай памяці. «Мы прапанавалі канцэпт таго, як мог бы выглядаць Інстытут нацыянальнай памяці ў беларускім кантэксце, і прэзідэнт сказаў, што найбліжэйшым часам пазнаёміць нас з кіраўніцтвам Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы».

Абмяркоўвалі таксама магчымыя супольныя памятныя і культурныя мерапрыемствы для беларусаў і палякаў.

Каментары11

  • Барадзед
    14.01.2026
    Правильно отметил Навроцкий, одних книжек мало, людям нужны кино и театр.
  • Пук
    14.01.2026
    Трэба было яшчэ "кнігу" Ю.Фяльштынскага : " Беларусь Натальи радиной" падарыць
  • Ні гонару, ні сораму
    14.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць