Грамадства55

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС

Працаўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ запрашаюць у сталіцу Балгарыі на мерапрыемства «Штучны інтэлект і барацьба з фэйкавымі навінамі». Дыскусія фінансуецца Еўрасаюзам. 

Андрэй Крывашэеў і Сняжана Тодарава падпісваюць дамову аб супрацы журналісцкіх саюзаў Беларусі і Балгарыі. Фота: «Мінск-Навіны»

Абвестку пра мерапрыемства ў балгарскай Сафіі распаўсюдзіла агенцтва «Мінск-Навіны». «Саюз балгарскіх журналістаў запрашае прадстаўнікоў Беларускага саюза журналістаў прыняць удзел у дыскусіі на тэму «Штучны інтэлект і барацьба з фэйкавымі навінамі: якое рашэнне будзе найбольш эфектыўным?» — гаворыцца ў ёй, заўважыў БАЖ. 

Хто будзе вучыць барацьбе з непраўдзівымі навінамі рэжымных прапагандыстаў?

Як стала вядома БАЖ, у мерапрыемстве ўдзельнічаюць старшыня праўлення Саюза балгарскіх журналістаў (СБЖ) Сняжана Тодарава, сябры СБЖ, прадстаўнікі агульнаеўрапейскага партала Eualive.net і праекта EU4Debunk Георгі Гоцеў і Каліна Ангелава. Месца ў Сафіі дае СБЖ.

Саюз балгарскіх журналістаў — адна з дзвюх журналісцкіх арганізацый Балгарыі, якая падкрэслена працягвае супрацоўнічаць з беларускімі і расійскімі афіцыйнымі медыя. 

Кіраўніца СБЖ Сняжана Тодарава мае ў сваёй краіне рэпутацыю прыхільніцы Расіі. Яна атрымала ордэн Дружбы ад Уладзіміра Пуціна ў верасні 2025 года, часта наведвае Расію і Беларусь. Яшчэ ў 2014 годзе ў інтэрв’ю парталу «Столетие» Тодарава заявіла, што «адраджэнне фашызму і наступ бандэраўцаў пужаюць балгар». Надалей, гледзячы па выступах, яе погляды не змяняліся.

Разам з тым сайт Саюза балгарскіх журналістаў дастаткова падрабязна пісаў пра беларускія пратэсты 2020 года, зараз перадрукоўвае навіны пра Анджэя Пачобута і пра іншых беларускіх журналістаў у зняволенні.

Скрын сайта Балгарскага саюза журналістаў

Паводле балгарскіх расследавальніцкіх рэсурсаў, у 2009 годзе Камісія архіваў раскрыла інфармацыю пра сувязі Тодаравай з Шостым упраўленнем Службы дзяржаўнай бяспекі па барацьбе з ідэалагічным сабатажам.

Тодарава, паводле звестак балгарскіх СМІ, дзейнічала пад псеўданімам «Віялета» ў савецкай Балгарыі з 1988 года і да змены дзяржаўнага ладу. На канец 80‑х Тодарава кіравала міжнародным аддзелам у Саюзе балгарскіх рабочых.

Акрамя кіроўнай пасады ў СБЖ, Сняжана Тодарава таксама ўзначальвае Каардынацыйны савет «Балгарыя — Расія» пры «Роскангрэсе», недзяржаўным расійскім фондзе, класічнай арганізацыі «мяккай сілы».

За чые грошы навучанне ў Сафіі?

Агульнаеўрапейскі партал Eualive.net, які быў створаны ўвесну 2025 года ў межах праекта EU4Debunk, юрыдычна зарэгістраваны ў Бруселі. Ім кіруе грамадзянін Бельгіі і Балгарыі Георгі Гоцеў, чыя пошта якраз пазначаная на сайце «Мінск-Навіны» для рэгістрацыі на антыфэйкавую дыскусію.

«Місія EUalive.net — паглыбіць разуменне грамадскасцю таго, што адбываецца ў ЕС, у дзяржавах-сяброўках і краінах-кандыдатах для шырокай глабальнай аўдыторыі. EUalive выбудоўвае партнёрскія зносіны ў сферы кантэнту са СМІ, НДА і аналітычнымі цэнтрамі. Мы падтрымліваем моцную, адзіную Еўропу, захоўваючы пры гэтым крытычнае стаўленне да інстытутаў ЕС. Наша пазіцыя адносна таго, хто з’яўляецца агрэсарам у вайне ва Украіне, цалкам зразумелая», — заяўляе Eualive.net.

А праект AI4Debunk, у межах якога дзейнічае Eualive.net і праводзіцца канферэнцыя ў Сафіі, «аб’ядноўвае міждысцыплінарны кансорцыум, які ахоплівае шырокае кола дысцыплін — ад сацыёлагаў і спецыялістаў у галіне СМІ да распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння і экспертаў па штучным інтэлекце і машынным навучанні, — з мэтай усебаковага вывучэння ўсяго спектра працэсаў дэзінфармацыі».

Узначальвае кансорцыум AI4Debunk у якасці каардынатара Латвійскі ўніверсітэт у Рызе.

На сайце AI4Debunk пазначана, што яго дзейнасць фінансуецца Еўрасаюзам, «аднак выяўленыя тут погляды і меркаванні належаць выключна аўтару (аўтарам) і не абавязкова адлюстроўваюць погляды Еўрапейскага саюза ці Еўрапейскай камісіі, ні Еўрапейскі саюз, ні Еўрапейская камісія не нясуць за іх адказнасці».

Паводле звестак БАЖ, за кратамі ў Беларусі цяпер знаходзяцца 28 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.

Каментары5

  • Добры крок наперад
    15.01.2026
    лепш было каб іх маскоўцы "вучылі" ? Добры крок наперад
    "Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС"
  • Хм...
    15.01.2026
    Добры крок наперад , им предложат совершить самоубийство?
  • усё будзе файна ў нас
    15.01.2026
    Хм..., усё будзе файна ў нас, знойдзем ў нашай хаце кампраміс, як толькі імерыя пачне разбурацца

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць