Музыка66

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Калі вы дагэтуль лічыце, што беларусы выпускаюць мала якаснай музыкі, то проста зацаніце плэйліст выключна з трэкаў за 2025 год, складзены медыя пра айчынную музыку «Клік».

Настасся Крупко, вакалістка групы Passive Voice, і Даня SAMOTA. Фота: @klacayu_po_fotiku

У топ галоўных твораў мінулага года каманда «Кліку» ўключыла 100 трэкаў, і выбраць іх з усёй разнастайнасці было няпроста.

Падборка атрымалася максімальна рознабаковай: тут і малады драйвовы рэп ад Лайтовага, і ўжо пасталеўшы яго калега Murovei, поп-рокавыя кобрынскія драмы пра каханне ад Passive Voice, класічная забіяцкая трасянка ад «Разбітага сэрца пацана» і дуэты з Palinа (песня «Артэфакт») і Бі-2 (трэк «Маё каханне») з апошняга ўдумлівага, меланхалічнага і вельмі ўтульнага альбома «Naviband».

У топе знайшлося месца як дасведчаным артыстам, так і навічкам. Хто прыйшоў паслухаць Shuma ці Макса Каржа, можа адкрыць для сябе самародка Яна Клапоцкага ці ўслухацца ў папулярных сёння музыкаў з бэнда «Сны сіняга сабакі» (фантастычныя кліпы ў іх). 

Маўчым ужо пра спявачку і мастачку Настассю Рыдлеўскую ці 21‑гадовага Данілу SAMOTA з яго зумерскім, вельмі эмацыйным метал-корам. Яны сталі сапраўдным адкрыццём апошняга часу.

Некаторыя могуць задацца пытаннем: а навошта ў беларускі топ уключылі ЛСП ці IOWA, якія відавочна сёння працуюць найперш на расійскі рынак? Але тут ужо рашэнне кожнага — каго падтрымліваць праслухоўваннем, а каго — ігнараваць. Апускаючы вышэйзгаданы момант і абстрагуючыся ад палітычных пытанняў, нельга не заўважыць, што гэтыя музыкі выдаюць якасныя працы.

У прынцыпе, падобная прэтэнзія можа прыляцець і да згадкі пра сумесную творчасць Пазнякса і Мэйбі-Бэйбі «Жабінка-Гародня» (апошняя, у жыцці Вікторыя Лысюк, разам з прадстаўніком партыі ЛДПР адпраўляла, напрыклад, дапамогу для расійскіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны). Так ці інакш, рэаліі такія, што ў іх шмат слухачоў і гледачоў не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі.

Асобна хочацца звярнуць увагу на колькасць беларускамоўных трэкаў — іх сапраўды шмат. Музыка па-беларуску робіцца ў шматлікіх жанрах, таму кожны знойдзе нешта сваё: хуліганскія рэчытатывы ад Leibonik, поп-фолькавую Nevika, тэхна-каверы на «Песняроў» ад Police in Paris, містычных «Сіндром самазванца», авант-поп ад «Саюз», поп-рок ад Uladz ці рэп ад Лайтовага і Mandzik, а таксама балады ад Іллі Шынкарэнкі (так, ён не толькі папулярны тыктокер).

І яшчэ адна важная прыкмета часу, якая вымалёўваецца пры праслухоўванні гэтага топа — тут, акрамя традыцыйных моладзевых перажыванняў і праблем, з якімі людзі сутыкаюцца падчас сталення, шмат антываенных пасылаў — make love not war — і любові да радзімы. Прычым з розных бакоў ад заходняй мяжы — ці то ўнутрыбеларускія гурты, ці тыя, хто сёння ў вымушанай эміграцыі, але з сэрцамі, поўнымі настальгіі і фокуса на беларускі культурны код і кантэкст. Паміж бакамі няма спрэчак і падзелу, а сапраўдная творчая еднасць і салідарнасць, і гэта не можа не радаваць у наш крызісны палітычны час.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Уаў
    20.01.2026
    Класныя выканаўцы ёсць! Дзякуй!
  • +
    20.01.2026
    І гэта яшчэ ў КЛІК няма метала і іншай цяжкой альтэрнатывы. Р = разнастайнасць = росквіт. Беларускай сцэне не хапае толькі слухачоў і вольных канцэртаў, што вытворная ад агульнай сітуацыі ў краіне, русіфікацыі. Дзякуй стрымінгам за дасяжнасць да творчасці агромністай масы не афіліяваных з афіцыёзам беларусаў.
  • слухач
    20.01.2026
    Ну бачна якую музыку рэдакцыя слухае, а якую ігнаруе.
    Плэйліст складзены на >90% з рознага кшталту хіп-хопу і іншага трэша, дзіва як Ralla ў такі плэліст трапіла, метал гурты цалкам ігнаруюцца, хоць тут хутчэй гаворка пра адсутнасць кампетенцыі - называць SAMOTA металкорам - смешна

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы42

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць