Грамадства11

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя

У Кобрыне зноў выставілі на продаж будынак адной з найбуйнейшых сінагог Беларусі — помнік XVIII стагоддзя. Будынак прадаецца за даўгі кампаніі «Жылбудкамплект», вядомай незавершаным жылым праектам у Мінску. Цяпер аб’ект з’явіўся на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне», а яго кошт істотна зменшыўся, піша «Смартпрэс».

Сінагога знаходзіцца на вуліцы Першамайскай, 40. Плошча будынка складае больш за тысячу квадратных метраў. Гэта каменнае культавае збудаванне з мансардай і прыбудовамі. Будынак доўгі час не выкарыстоўваецца і знаходзіцца ў занядбаным стане, аднак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Сінагога была пабудавана ў XVIII стагоддзі, калі яўрэйская абшчына складала значную частку насельніцтва Кобрына. Да вайны ў горадзе дзейнічала больш за сем сінагог, але пасля Другой сусветнай захавалася толькі гэтая. Падчас нямецкай акупацыі будынак стаў цэнтрам гета, куды зганялі яўрэяў з наваколля.

Пасля вайны сінагога перастала выкарыстоўвацца па рэлігійным прызначэнні: каштоўнасці вывезлі, а памяшканні прыстасавалі пад гаспадарчыя патрэбы. У розныя гады тут размяшчаліся вытворчыя аб’екты, а ў 1980‑х у будынку працаваў цэх выпуску піва і безалкагольных напояў Кобрынскага кансервавага завода. З 1990‑х гадоў будынак пачаў паступова разбурацца.

Раней абмяркоўваліся планы аднаўлення сінагогі — меркавалася тут стварыць культурны цэнтр яўрэйства Заходняй Беларусі, музей гісторыі і этнаграфіі, а таксама дзейную сінагогу, але гэтыя задумы так і не былі рэалізаваныя.

Прычына продажу — фінансавыя праблемы былога ўласніка. Кампанія «Жылбудкамплект» не выканала абавязацельствы перад сотнямі дольшчыкаў у Мінску, пасля чаго яе кіраўнікі былі асуджаныя, а маёмасць выстаўленая на таргі.

Разам з будынкам новы ўласнік атрымае зямельны ўчастак плошчай 57 сотак, які можна выкарыстоўваць толькі для рэлігійных (культавых) мэт. Электронныя таргі прызначаныя на 3 лютага, пачатковая цана складае 122 тысячы рублёў — значна менш, чым летась, калі сінагогу спрабавалі прадаць за 600 тысяч.

Каментары1

  • Чел
    20.01.2026
    Шо, опять!?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць