Грамадства33

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць

Днямі Каардынацыйная рада прыняла Палажэнне аб чарговых выбарах. Выбарчая кампанія адбудзецца ў сітуацыі, калі за межамі Беларусі апынуліся дзясяткі нядаўна вызваленых палітвязняў. Мы спыталі ў некаторых з іх, ці бачаць яны сябе ўдзельнікамі выбараў — у якасці кандыдатаў або праз падтрымку іншых.

Каардынацыйная Рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Варшаве, 2023 год. Ілюстрацыйнае фота: Каардынацыйная Рада / YouTube

«Пакуль без актыўных крокаў»

Філосаф Уладзімір Мацкевіч, які правёў у зняволенні больш за чатыры гады, кажа, што вылучацца не плануе:

«Вылучацца не планаваў, не хачу спяшацца актыўнічаць, пакуль абмяжуюся кропкавымі дзеяннямі. Але лёс можа нешта падкінуць нечаканае, і я мушу адрэагаваць».

«Пакуль вызначыўся толькі з тым, каго я адназначна буду падтрымліваць на выбарах у КР. Чым змагу», — кажа ён, але ад канкрэтыкі адмаўляецца.

«Ёсць прапановы, але рашэння няма»

Палітык Павел Севярынец расказаў «Нашай Ніве», што да яго ўжо звяртаюцца з прапановамі паўдзельнічаць у кампаніі: «Ёсць прапановы, але пакуль не прыняў рашэння».

«Не бачу сэнсу»

Некаторыя былыя палітвязні маюць больш адназначны адказ: удзельнічаць у выбарах яны не будуць ні ў якім фармаце.

Так, даволі крытычна на гэты конт выказаўся каардынатар руху «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

«Не збіраюся, бо не бачу сэнсу. Каардынацыйная рада ніяк не ўплывае на сітуацыю ў Беларусі і не цікавая нават для беларусаў у эміграцыі з улікам колькасці удзельнікаў папярэдніх выбараў», — адзначыў ён. 

Блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук выключае для сябе ўдзел у выбарах:

«Не, я не буду ні балатавацца, ні далучацца да кагосьці».

Былая дацэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Дуліна таксама не збіраецца нейкім чынам далучыцца да выбарчай кампаніі. 

«Я не палітык і не экспертка», — коратка растлумачыла былая палітзняволеная. 

Выбары ў Каардынацыйную раду 4‑га склікання пройдуць з 11 да 17 мая 2026 года.

Папярэднія выбары ў Каардынацыйную раду адбыліся ў маі 2024 года. Тады ў галасаванні ўдзельнічалі 6723 чалавекі. Гэтая лічба стала прадметам вялікіх спрэчак: шэраг экспертаў і грамадскіх дзеячоў назвалі гэта паразай і катастрофай для дэмакратычнай апазіцыі. Іншыя сцвярджалі, што ва ўмовах лютага ціску нерэальна чакаць, каб у палітычным змаганні ўдзельнічала больш людзей, што проста не пара гучна і публічна будаваць бачныя структуры, а час ціха множыць нягучныя, непублічныя справы.

Большасць галасоў (2358) у той раз атрымаў аб'яднаны спіс Паўла Латушкі і Руху «За свабоду». Другімі па колькасці падтрымкі былі Пракоп’еў і Ягораў (1050 галасоў), трэцяе месца занялі «Незалежныя беларусы» з 616 галасамі.

Каментары3

  • Вася
    22.01.2026
    Дайте людям отдохнуть. Не с курорта ведь..
  • Paliašuk
    22.01.2026
    Як адзін з 6723 выбаршчыкаў хацеў бы бачыць як мага болей актыўных людзей у гэтай кампаніі. Але лічу, што ў ёй адбыўся фальстарт. Улічваючы колькасць і якасць вызваленых актывістаў, варта было б правесці штосьці накшталт устаноўчага сходу, каб зрабіць рэвізію ўсімі зацікаўленымі дзеючага палажэння аб правядзенні выбараў, дамовіцца аб новых прымальных для ўсіх правілах выбарчай кампаніі. Відавочна, што пад ціскам маючыя аўтарытэт актывісты не будуць удзельнічаць у абранні ў орган, у якім іх функцыя будзе чыста дэкаратыўная ці намінальная. Па факце, на жаль, удзел у КР не дае нічога, акрамя новага крымінальнага пераследу. Вагу гэтага інстытута трэба падымаць, бо ён цалкам легітымізаваны, мае прадстаўніцтва ў Еўрапарламенце, а гэта добрая пляцоўка для прасоўвання беларускага парадкудня, вырашэння задач, якія стаяць перад палітычнай эміграцыяй. Зараз жа відавочная дэматывацыя, што на руку толькі рэжыму. Не спяшаючыся, з інфармацыйнай кампаніяй у буйных СМІ і блогераў трэба make КР great again.
  • Hloj
    22.01.2026
    Они не отвечают гендарным квотам

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць