Грамадства77

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў

У Маладзечне статак кароў ноччу тры разы прыйшоў на аграсядзібу «Мара дзяцінства», і яе гаспадыня, Настасся Чарняўская, шукае справядлівасці. Яна расказала ў тыктоку пра сітуацыю, у якой апынулася, піша Kraj.by.

Каровы, якія блукаюць па ўскраінах Маладзечна ўжо некалькі гадоў, ствараюць праблемы мясцовым жыхарам. Фермеры Юрый і Настасся Чарняўскія — адны з пацярпелых. У ноч на 4 лютага ім давялося тры разы адганяць кароў ад сваёй сядзібы.

Настасся расказала, што спачатку адагнала іх за два кіламетры ў бок вёскі Насілава, потым загнала ў двор гаспадарам, але праз 40 хвілін каровы зноў вярнуліся. Трэці раз яны прыйшлі каля другой гадзіны ночы. Жанчына выклікала міліцыю, якая аформіла заяву, але далейшага выніку пакуль няма.

Гаспадыня адзначае, што адчувае несправядлівасць, якая проста душыць за горла: яна і муж разам з дзецьмі ўсё жыццё працуюць на ферме, плацяць падаткі і ўтрымліваюць сваіх жывёл, а некаторыя людзі трымаюць статкі без догляду, корм не нарыхтоўваюць, а каровы ходзяць на свабодным выпасе летам і зімой — гэта іх крыніца даходу. Паводле яе інфармацыі, з лістапада жывёлы харчаваліся ў яме лебедзеўскай сельгасарганізацыі, псуючы сена і шкодзячы мясцовым жыхарам.

Спробы Чарняўскіх абараніць сваю сядзібу былі беспаспяховыя: яны паставілі электрапастуха, але каровы вырвалі яго і разарвалі. Таму Настасся не бачыць выхаду з сітуацыі сваімі сіламі і здзіўляецца, чаму ўлады не прымусяць гаспадароў сачыць за сваімі жывёламі.

Райвыканкам абяцаў разгледзець пытанне і паведаміць як Чарняўскай, так і грамадскасці пра прынятыя меры.

Каментары7

  • Барадзед
    04.02.2026
    Му!, они голодные, замёрзшие и отчаянные.
  • Зіна
    04.02.2026
    Спакон вякоў у вёсках ставілі плот, каб скаціна па гародах не швэндала
  • Кнур
    04.02.2026
    Забор для кого придумали?
    Клоуны.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць