Здарэнні22

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»

У Гродне супраць 25‑гадовага хлопца завялі крымінальную справу пасля начной выхадкі. Малады чалавек быў выпіўшы, і яму вельмі не спадабалася драўляная фігура савы каля адной з устаноў па вуліцы Карла Маркса.

Хлопец заявіў, што птушка «неяк не так на яго зірнула», і пачаў збіваць яе нагамі.

У выніку сава ўпала і пацягнула за сабой паліцу і гліняны падсвечнік.

Уладальнікі падлічылі страты — атрымалася каля 1000 рублёў.

Хлопца знайшла міліцыя, за хуліганства яму пагражае да трох гадоў зняволення.

Каментары2

  • Жыгуль
    05.02.2026
    О, пазнаю маладога прадстаўніка "рускага міру". Сцэнка называецца "да***ўся да слупа".
  • Ёсік
    05.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, тутака 25 гадовага дзецюка называеце хлопцам і маладым чалавекам, а ў некаторых артыкулах 20 гадовых называеце мужчынамі. Трэба вызначыцца, прапаную да 30 гадоў хлопцы, апасьля - мужчыны. Па зьместу артыкула - гарэлка й усе алканапоі зло.

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць