Свет11

Сікорскі: Украіна не гатовая да ўступлення ў ЕС у 2027 годзе з-за адсутнасці ключавых рэформ

Міністр замежных спраў Польшчы выказаўся наконт намаганняў Кіева зафіксаваць 2027 год як дату ўступлення ў ЕС у будучай міратворчай дамове.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз патрабуе рэалістычнай ацэнкі гатоўнасці як Кіева, так і самога блоку, і выказаў сумнеў наконт фіксацыі 2027 года як даты далучэння. Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі, піша «Польскае радыё».

«Я заўсёды цаню крэатыўнае мысленне. Сам факт уступлення Украіны будзе вялікім выклікам як для самой Украіны, так і для Еўрапейскага Саюза, бо гэта вялікая краіна, але не вельмі багатая. Адначасова памятаем, што Украіна яшчэ не цалкам укараніла Пагадненне аб асацыяцыі. Так што крэатыўнае мысленне — гэта адно, а палітычныя рашэнні — гэта іншае», — сказаў міністр.

Ідзе гаворка аб абмеркаванні намаганняў Кіева зафіксаваць 2027 год як дату ўступлення ў ЕС у будучай міратворчай дамове. Прыхільніцай так званага «зваротнага членства» Украіны з'яўляецца старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Гэтая канцэпцыя прадугледжвае, што Украіна спачатку становіцца поўнапраўным членам ЕС, а ўжо потым, у працэсе ўкаранення рэформаў, далучаецца да канкрэтных праграм супрацоўніцтва.

Гэта датычыцца, у тым ліку, палітыкі згуртаванасці і Сумеснай аграрнай палітыкі. Сікорскі падкрэсліў, што такі падыход з'яўляецца сур'ёзным працэдурным выклікам.

Каментары1

  • Цвярозы погляд
    24.02.2026
    Пры адыкватным падыходзе - Украіна не мае шансаў на ўступленну ў ЕС ні ў 2027-м, ні ў 2028-м, ні нават у 2030 годзе. Застаецца спадзявацца на тое, што еўрапейскім чыноўнікам хопіць розуму не слухаць Урсулу і не рабіць памылак.
    Уступленне ў ЕС павінна адбывацца па агульнай працэдуры, а не толькі праз тое, што Украіна ёсць ахвяра вайны.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі1

Сацсетку Укантакце таксама выдалілі з AppStore2

Apple выдаліла з App Store «Аднакласнікі», «Дзэн» і амаль усе дадаткі холдынгу VK4

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць