Грамадства55

«Яму так блага стала, што ён упаў на бараку». Сталі вядомыя абставіны смерці палітвязня Вадзіма Храсько

Былы палітвязень Міхаіл Сталярчук расказаў у інтэрв'ю праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра абставіны смерці ў калоніі асуджанага за данаты Вадзіма Храсько — ён стаў сведкам гэтага.

Вадзім Храсько

«У яго ўжо былі праблемы са здароўем. У студзені 2024 года ў яго была тэмпература і ён хадзіў у медчастку, але яго не прымалі там. Потым яму так дрэнна стала, што ён упаў на бараку. Супрацоўнікі самі напалохаліся ўжо. Выклікалі кантралёра і медыка. На насілках яго аднеслі ў медчастку, дзе ён адразу і памёр. Прыехала хуткая і забрала яго.

Як потым казалі кантралёры, «ён згарэў за тры дні» — памёр ад запалення, як паказала ўскрыццё. Калі б на медчастцы яму зрабілі здымак і неяк дапамаглі, то гэтага не было б», — расказаў Міхаіл Сталярчук.

Пра смерць за кратамі Вадзіма Храсько стала вядома ў студзені 2024 года. Ён памёр у ноч на 9 студзеня ад запалення лёгкіх. 50‑гадовага мужчыну даставілі з калоніі «Віцьба» ў шпіталь, але выратаваць жыццё мужчыны лекарам не ўдалося. 

Перад зняволеннем Вадзім жыў у Мінску. Працаваў у сферы IT, у фірмах, якія займаліся распрацоўкай праграмнага забеспячэння з пачатку 1990‑х гадоў. Адно з першых месцаў працы — замежнае прадпрыемства «Лаппа ІП», якое існавала з 1991 года. Офіс месціўся на тэрыторыі Акадэміі навук.

Апошнім месцам працы Вадзім пазначыў кампанію «Авест». Ён быў кіраўніком групы. Там ён працаваў з 2000 года. Гэта прыватная кампанія, якая распрацоўвала праграмнае забеспячэнне крыптаграфічнай абароны інфармацыі, абараняла бізнесы ад кібератак. Ейнымі кліентамі былі Нацбанк, Міністэрства падаткаў і збораў, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Міністэрства працы, Беларуская чыгунка, Белагрампрамбанк і некаторыя іншыя банкі.

Каментары5

  • беларус
    25.02.2026
    Спадзяюся, што дама з сардэчкамі мела ў турме добрыя ўмовы, калі цяпер яна дзякуе за гэта. А хлопцы там паміраюць без медычнай дапамогі ад васпалення.
  • Спадарства
    25.02.2026
    Памятайма Вадзіма! Не забудзем знайсці Хрыпача!
  • Секта газпрома
    25.02.2026
    беларус, всё слышали её слова о крепкой переговорной позиции " любить, любить и ещё раз любить". Либо была инфильтрована в "молодой фронт", либо компромат из ИК. Других вариантов нет, человек не производит впечатление медицинской идиотки.

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць