Свет99

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»

Еўрапейская камісія звярнулася да Украіны з просьбай паскорыць рамонт нафтаправода «Дружба», які быў сур’ёзна пашкоджаны 27 студзеня ў выніку расійскай атакі. Пашкоджанне трубаправода выклікала напружанне, бо Венгрыя ў адказ заблакавала выдзяленне Украіне крэдыту на 90 мільярдаў еўра і новы пакет санкцый супраць Расіі, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Пакуль «Дружба» не працуе, найбольш рэальнай альтэрнатывай паставак нафты ў Венгрыю і Славакію называюць харвацкі нафтаправод «Адрыя». Яго аператар заявіў, што магутнасцяў дастаткова, каб пакрыць гадавыя патрэбы абедзвюх краін. У Бруселі таксама пацвердзілі, што праз гэты маршрут ужо транспартуецца нерасійская нафта.

Абедзве краіны ўжо выкарысталі частку сваіх аварыйных запасаў, якія паводле правіл ЕС павінны пакрываць мінімум 90 дзён імпарту. У Еўракамісіі падкрэсліваюць, што непасрэднай пагрозы энергетычнай бяспецы ЕС пакуль няма.

Разам з тым Будапешт і Браціслава настойваюць на сваім праве атрымліваць больш танную расійскую нафту праз «Дружбу», бо маюць выключэнне з санкцый. Венгрыя абвінаваціла Украіну ў «шантажы» і абвясціла падвойнае вета. Прэм’ер-міністр Віктар Орбан нават заявіў пра размяшчэнне вайскоўцаў для аховы нафтавай інфраструктуры і стварэнне зоны, забароненай для дронаў, каля мяжы з Украінай.

Падчас учарашняга візіту ў Кіеў старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала паскорыць рамонт трубаправода. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў, што рамонт ускладняецца пастаяннымі абстрэламі і небяспекай для людзей. Украіна сцвярджае, што вядзе аднаўленчыя работы, але канкрэтных тэрмінаў іх заканчэння не называе.

Спрэчка вакол «Дружбы» ўскладняе сітуацыю для Бруселя: з аднаго боку, ёй трэба гарантаваць энергетычную бяспеку краін ЕС, з другога — як мага хутчэй выдзеліць Украіне ўзгоднены крэдыт. Кіеву новыя сродкі патрэбныя ўжо ў красавіку.

Каментары9

  • Filipp
    25.02.2026
    "Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»"©
    А без Еўракамісіі Украіна не можа сама зразумець неабходнасць такіх дзеянняў?
  • Поцык
    25.02.2026
    Опять под этого упыря венгерского прогнулись
  • о как и однако
    25.02.2026
    Не знаю чего больше, смешного или грустного, но, Трамп требует не бить по русским нефтепричалам, ЕС требует отремонтировать русскую дружбу, качающую русскую нефть, через территорию Украины в ЕС...
    Пошёл 5 год войны....
    А что начнётся после подписания "мира", "перемирия" !?? , страшно представить......

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць