Ежа55

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?

У Беларусі з'явіўся новы сэрвіс па ратаванні ежы з кафэ і рэстаранаў. Пакупнікам абяцаюць зніжкі і сакрэтныя боксы, установам — што больш не прыйдзецца спісваць выпечку, ланчы і салаты, якія мог хтосьці з'есці.

Як гэта працуе, што прадаюць і ці ёсць рэальныя зніжкі, разбіраўся Onliner.by.

Пра што ўвогуле ідзе гаворка?

Loveresta — гэта малады дадатак і сайт, праект запусціўся пару тыдняў таму. Праект задуманы як маркетплейс ежы, якую ўстановы прадаюць са зніжкай, каб не прыйшлося яе спісваць.

Як гэтым карыстацца: зайсці на сайт або ў дадатак, выбраць пазіцыі, якія спадабаліся, і забраць іх ва ўстанове (дзейнічае толькі самавываз, дастаўкі няма). Заказы можна рабіць толькі дзень у дзень: адрас і час, да якога трэба забраць заказ, прапісвае сама ўстанова.

Да сэрвісу падключыліся больш за 20 устаноў, сярод якіх Marks, Paragraph, Varka, Salateira, Let it be і іншыя. Кафэ выкладваюць стравы толькі тады, калі ў іх ёсць лішкі, таму асартымент мяняецца на працягу дня.

Установы прапануюць купіць канкрэтныя пазіцыі — напрыклад, выпечку, або дэсерты, або сакрэтны бокс, пра змесціва якога загадзя можна будзе толькі здагадвацца.

У чым сэнс для ўстаноў?

Андрэй Бабакаеў, заснавальнік сэрвісу Loveresta, тлумачыць ідэю так: у яго была кавярня, і не заўсёды атрымлівалася прадаваць усю прадукцыю ў тэрмін. Сябры падказалі, што за мяжой папулярны дадатак па выратаванні ежы. Так з'явіўся беларускі аналаг Too Good To Go.

Паводле яго слоў, у праект укладзена прыкладна 100 тысяч даляраў. Асноўныя выдаткі — распрацоўка сэрвісу і рашэнняў для працы бізнэсу ў ім.

У чым цікавасць устаноў, калі яны могуць проста рабіць зніжку без пасярэдніка?

— Для ўстаноў гэта бясплатны маркетынг, мы бярэм усё на сябе. Плюс да іх прыйдуць новыя пакупнікі — акрамя тых, хто і так быў іх кліентам. Мы зрабілі камісію сэрвісу 15%, каб для кафэ ўдзел у праекце быў не балючым. Напрыклад, з заказу ў 7 рублёў атрымліваецца ўсяго толькі 1 рубель камісіі.

У будучыні сэрвіс хацеў бы працаваць з гандлёвымі сеткамі — у многіх цяпер вялікая ўласная вытворчасць і напэўна распрадаецца не ўся прадукцыя.

— Мне здаецца, сеткам было б цікава, але мы для іх яшчэ невялікі праект. Калі мы будзем вядомыя і падключыцца больш карыстальнікаў, упэўнены, што яны праявяць цікавасць.

Цяпер у сэрвісе зарэгістравана каля тысячы пакупнікоў, ужо ёсць паўторныя заказы, кажа Андрэй. Асноўная аўдыторыя — студэнты, заказы ідуць дзякуючы сарафаннаму радыё.

— Падключаюцца шмат кітайскіх студэнтаў, што было для нас дзіўна. Яны самі на нас выйшлі і рэгіструюцца масава. У іх ёсць нейкі аналаг Instagram, адзін са студэнтаў расказаў, што даведаўся пра нас адтуль.

Што па зніжках?

На момант падрыхтоўкі матэрыялу часцей за ўсё ўстановы прапаноўвалі зніжкі ад 32% да 47% у залежнасці ад пазіцыі.

Напрыклад, торт «Мядовік» патаннеў з 13 да 7 рублёў — зніжка склала 46%. Бокс з дэсертамі каштаваў 18 замест 30 рублёў (зніжка 40%.) «Рымская піца» патаннела на 32%, з 31 да 21 рубля.

Калі гаворка пра сакрэтны бокс, то загадзя даведацца яго змесціва немагчыма, гэта варта мець на ўвазе людзям з алергіяй ці непераноснасцю пэўных прадуктаў.

Сэрвіс абяцае зніжкі да 70%, а ці гатовы ўстановы рабіць такую істотную ўцэнку?

— Мы не дыктуем умовы, рашэнне аб памеры зніжкі прымае ўстанова. Але лагічна, што гэта ўплывае на паводзіны пакупнікоў, калі яны бачаць досыць прывабную зніжку, яны купяць хутчэй. Для ўстаноў сэнс у тым, што яны могуць выручыць хоць штосьці, а не проста спісаць стравы.

Лагічнае пытанне — а што з тэрмінамі прыдатнасці ў такім выпадку?

Сэрвіс запэўнівае, што пратэрмінаваную прадукцыю дакладна не прапануюць, гэта забаронена законам, таму ўстановы прапануюць толькі прадукцыю ў межах тэрміну прыдатнасці, якую яны не паспяваюць прадаць.

У Беларусі ўжо спрабавалі запусціць падобныя праекты, але яны не выстралілі. Як думаеце, чаму цяпер павінна атрымацца?

— Я не сустракаў падобны сэрвіс у нас, хоць у Еўропе ўжо даўно працуе (Too Good To Go). Ёсць сэрвісы па дастаўцы, але ў іх іншая камісія.

Колькі часу трэба, каб выйсці на самаакупнасць?

— Думаю, больш за год гэта зойме, як мінімум, каб хоць бы пакрываць выдаткі, аб прыбытковасці пакуль рана ўвогуле казаць. Патэнцыял рынку ёсць, але патрэбны час. Мы размаўлялі з рознымі ўстановамі — некаторыя па старынцы прывыклі рабіць зніжку ў вячэрнія гадзіны, ёсць нейкі страх спрабаваць новы фармат, таму што мы невядомыя на рынку.

Каментары5

  • second mouth
    26.02.2026
    а есть гарантия, что не предложат недоеденное? Кто.то заказал большой кусок торта, поковырял чуть-чуть, поковырянный кусок отрезали, а остальное через приложение продали
  • Filipp
    26.02.2026
    Цікавы сэрвіс, малайцы.
  • Мэнтарка з Дубая (былая Міністарка-міл'янэрка)
    26.02.2026
    У Літве прадаюць мяса з сальманэлай па поўным кошце - добрая маркетынгавая ідэя і нашым хлопцам была б ад цывілізаванага сьвету!

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?9

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца10

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?9

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць