Грамадства11

Што вядома пра палітвязняў, памілаваных перад 8 Сакавіка

Хутчэй за ўсё, спынілі пераслед хатніх хімікаў, а вось з калоній ніхто — ці амаль ніхто — не выйшаў. 

5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 18 асуджаных. 15 з іх былі асуджаныя па палітычных артыкулах. 11 памілаваных — жанчыны. Ёсць жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці. Ёсць дзяўчына, якую арыштавалі ў 16 гадоў. Ёсць дзве сямейныя пары.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку, але нагадаў, што Трамп даручыў вызваліць усіх палітвязняў.

Беларускія ўлады традыцыйна не кажуць, хто ўваходзіць у групу памілаваных, пакідаючы інтрыгу — а ці адпусцілі ўвогуле кагосьці?

Выглядае на тое, што памілаванне 5 сакавіка 2026 года амаль цалкам паўтарае пераднавагодняе памілаванне, якое адбылося 30 снежня 2025 года. Хутчэй за ўсё, і тады, і цяпер гаворка ідзе пераважна пра хатніх хімікаў. Яны таксама асуджаныя па палітычных артыкулах, таксама былі незаконна рэпрэсаваныя, але не ўваходзяць у лік тых «1200 палітвязняў», пра якіх кажуць Трамп і праваабаронцы.

«Наша Ніва» распытала жанчын, якія нядаўна вызваліліся з жаночых калоній у Гомелі і ў Зарэччы. Яны не ведаюць пра іншых цяжарных (і асабліва на апошняй стадыі цяжарнасці), апроч Наталлі Левай, якая была індывідуальна памілаваная 19 лютага 2026 года. А схаваць такую інфармацыю ў замкнёнай прасторы складана, амаль немагчыма.

Няма ніякіх сведчаннаў пра вызваленне з калоній кагосьці з сямейных пар — а колькасць такіх асуджаных сужэнцаў, натуральна, невялікая.

Што да памілаванай дзяўчыны, якую пасадзілі ў 16 гадоў, то тут ёсць два варыянты. Калі гэта палітзняволеная, то па ўзросце яна адпавядае толькі Аляксандры Пуліновіч. Дзяўчыне прысудзілі 10 гадоў і 3 месяцы зняволення па справе «Чорных салаўёў» — група маладзёнаў аб’ядналася ў ячэйку на чале з 16‑гадовай украінкай Марыяй Місюк, каб дапамагаць Украіне. Місюк аддалі на радзіму яшчэ ў лістападзе 2025 года.

Пуліновіч — другая дзяўчына ў «Салаўях», астатнія — хлопцы. Іх прысуд уступіў у сілу ў лютым 2026 года. Калі памілаваная насамрэч Пуліновіч, то, магчыма, яна не паспела даехаць да калоніі. У такім разе яе маглі б адпусціць з СІЗА.

Зрэшты, тэарэтычна магла быць памілаваная і нейкая непалітычная дзяўчына.

Каментары1

  • ТТ
    07.03.2026
    Почобута не выпускают. А тут еще не вовремя бред от Статкевича, чтоб Польша беларуское войско за свой счет создавала

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць