Спорт11

Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую федэрацыю баскетбола

Былы гандбаліст Сяргей Рутэнка змяніў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова на пасадзе старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола.

Раней Рутэнка кіраваў Беларускай федэрацыяй тэніса, якую ўзначаліў Аляксандр Захарчанка, які быў намеснікам старшыні праўлення БАТЭ ў часы Анатоля Капскага.

Пра замену Максіма Рыжанкова на пасадзе кіраўніка БФБ выказваўся Лукашэнка яшчэ мінулай вясной.

«Няхай займаецца міністэрствам. А туды трэба знайсці моцнага чалавека, які будзе даваць вынік», — казаў год таму Лукашэнка.

З ягоных слоў, у Рыжанкова і так шмат задач, а ў баскетболе назіраюцца праблемы.

Беларускі баскетбол зараз знаходзіцца ў глыбокай коме. Па-першае, пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну беларускі баскетбол знаходзіцца ў міжнародным бане. Беларускія клубы адхіленыя ад еўракубкаў і турніраў з удзелам зборных.

Па-другое, выступ мінскіх «Цмокаў» у Адзінай лізе ВТБ (фактычна Адкрыты чэмпіянат Расіі) быў вельмі слабы, каманда некалькі разоў датэрмінова займала апошні радок і апошнія гады не гуляе ў ім.

Каментары1

  • Ёсік
    14.03.2026
    Дык няма тых Цмокаў, гэта нейкі незразумелы мацюк для лукашэнкі, таму назву замянілі.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць