Грамадства44

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса

Бацькі гомельскай школьніцы звярнуліся ў рэдакцыю «Моцных Навін». Яны шукаюць маладога чалавека, які не застаўся ў баку ад сітуацыі, якая магла скончыцца кепска.

31 сакавіка, у прамежку з 13:30 да 14:00, 11‑гадовая дзяўчынка вярталася са школы дадому. Яна ехала ў тралейбусе па маршруце «Універмаг Гомель — стадыён Лакаматыў».

Падчас паездкі да яе пачаў назойліва чапляцца нецвярозы пасажыр: рабіў дзіўныя кампліменты, частаваў адкрытым батончыкам, запэўніваў, што ведае яе бацькоў, і казаў пра будучае замужжа.

Нягледзячы на тое, што бацькі вучылі дачку правілам бяспекі, ад спалоху дзяўчынка ўпала ў ступар — у дзіцяці пачалася сапраўдная істэрыка.

У гэты момант за школьніцу заступіўся малады чалавек. Ён не толькі асадзіў навязлівага незнаёмца, але і выйшаў разам з дзяўчынкай на яе прыпынку. Хлопец правёў яе да сярэдзіны вуліцы, па дарозе выкінуў падазроны пачастунак і патлумачыў, чаму нельга нічога браць у чужых людзей.

«Я баюся ўявіць, чым магла б скончыцца гэтая сітуацыя. Хацелася б проста па-бацькоўску сказаць хлопцу дзякуй за тое, што заступіўся за гонар і годнасць нашага дзіцяці. Дапамажыце яго знайсці!» — напісала маці дзяўчынкі ў рэдакцыю «Моцных навін».

Каментары4

  • Вінцэнт
    02.04.2026
    тут лепей бы адшукаць нецвярозага дзядзьку які чапляўся да дзіцяці
  • жанр
    03.04.2026
    Хлопец, лепш не высоўвайся
  • T
    09.04.2026
    Вроде это не излечимо и единственное что можно сделать оповестить всех в округе что за чел живет рядом.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць